Замест клубаў на поле выходзiць зборнаяСпорт-тайм Сустрэча аўтсайдараў — бабруйскай «Белшыны» i сталiчнага «Лакаматыва» (0:0) — завяршыла 18-ы тур чэмпiянату краiны па футболу. Такiм чынам, у камандаў вышэйшай лiгi перапынак да 10 верасня. Паўза выклiкана ўдзелам нацыянальнай зборнай у адборачным турнiры Еўра-2008. Нагадаем, што 2 верасня дружына Юрыя Пунтуса згуляе супраць Албанii на мiнскiм «Дынама», а 6 верасня — супраць Галандыi на выездзе.Стаўка на «Барселону» «Барселона» з’яўляецца галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў iспанскiм першынстве. Днямi на яе выйгрыш у нацыянальным турнiры паставiлi суму ў памеры 45 тысяч фунтаў стэрлiнгаў (звыш 85 тысяч долараў). Гэта стаўка стала самай вялiкай на поспех клуба ў еўрапейскiм чэмпiянаце. Дарэчы, яе прыняла брытанская букмекерская кантора William Hill. Беларусь прэтэндуе на права вядзення чэмпiянату свету па бiятлону Гэтымi днямi на кангрэсе мiжнароднага саюза бiятланiстаў вырашаецца, цi стане наша краiна гаспадыняй сусветнага першынства сярод страляючых лыжнiкаў у 2011 годзе. Акрамя Беларусi, за права прыняць чэмпiянат змагаюцца Чэхiя i Расiя. Дарэчы, калi рашэнне будзе прынята на нашу карысць, то спаборнiцтвы адбудуцца ў «Раўбiчах», пад Мiнскам. «Крывяны допiнг» пад пытаннем У 23 допiнг-пробах, якiя былi ўзяты на кантынентальным першынстве па лёгкай атлетыцы-2006, знайшлi павышаны ўзровень гемаглабiну. «Гэта не значыць, што ў нас ёсць падстава абвiнавачваць кагосьцi ва ўжываннi забароненых прэпаратаў, — тлумачыць старшыня Еўрапейскай федэрацыi лёгкай атлетыкi Эмiлiя Льюiс, — але павышаны ўзровень гемаглабiну робiць неабходным працягнуць далейшыя даследаваннi». Справа ў тым, што гэта можа быць прыкметай прымянення «крывянога допiнгу» эрытрапаэтыну, дзякуючы якому арганiзм ужывае i перапрацоўвае большую колькасць кiслароду, а значыць атлет становiцца больш вынослiвым. Нагадаем, што палiцыя Гётэборга спынiла справу ў дачыненнi да знойдзеных побач з гасцiнiцай спартсменаў сумак з рэшткамi медыкаментаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча аўтсайдараў — бабруйскай «Белшыны» i сталiчнага «Лакаматыва» (0:0) — завяршыла 18-ы тур чэмпiянату краiны па футболу
|
|