21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не ачысцiць палi, а сабраць усё да апошняга зярняці

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Такую задачу ставiць перад хлебаробамi кiраўнiцтва Магiлёўскай вобласцi

Паводле iнфармацыi на ранiцу 4 верасня, у рэгiёне ўбрана 80 працэнтаў плошчаў збожжавых i зернебабовых культур, намалочана каля 790 тысяч тон збожжа.

За мiнулыя выхадныя днi, якiя абышлiся ў асноўным без дажджоў, удалося рушыць наперад. Шчыльна падышоў да завяршэння ўборачнай кампанii Клiчаўскi раён: там скошана 99 працэнтаў плошчаў. Таксама на фiнiшную прамую выйшлi Бабруйскi, Магiлёўскi i Касцюковiцкi раёны, дзе ўбрана ад 91 да 95 працэнтаў пасеваў.

Складаная сiтуацыя з уборкай ураджаю ў панядзелак разглядалася на пашыранай нарадзе ў Магiлёўскiм аблвыканкаме. Як сказаў старшыня аблвыканкама Барыс Батура, настрой павiнен быць наступным: не проста ачысцiць палi, а сабраць усё да апошняга зярняці. Кiраўнiк вобласцi паставiў задачу: усiм трэба працаваць на канчатковы вынiк i выканаць дзяржзаказ на харчовае збожжа.

Сто камбайнаў, якiя прыбылi з Брэсцкай i Гомельскай абласцей на дапамогу, выходзяць на палi ў сельскiх гаспадарках Шклоўскага, Чавускага, Магiлёўскага i Клiмавiцкага раёнаў. Задзейнiчана ўся магiлёўская тэхнiка. Ранiцай у панядзелак у Магiлёве зноў закапала з неба. Страт у гэтай уборачнай кампанii, гавораць спецыялiсты сельскай гаспадаркi, на жаль, не пазбегнуць, але трэба iх звесцi да мiнiмуму.

Усе рэсурсы накiраваны на сушку, бо цяпер вiльготнасць збожжа дасягае 30 працэнтаў. А гэта вельмi многа: паводле слоў спецыялiстаў, для добрай захаванасцi гэты паказчык павiнен быць не больш як 14—16 працэнтаў.

Як паведамiў «Звяздзе» намеснiк старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Магiлёўскага аблвыканкама Аляксандр Бойка, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, Магiлёўшчына ўсё ж павiнна выйсцi на прагнозны паказчык у валавым зборы — 1 мiльён 200 тысяч тон збожжа. Гэта ва ўсiх катэгорыях сельскiх гаспадарак, у тым лiку i на прыватных падворках.

Пакуль на прысядзiбных участках скошана 16 працэнтаў пасяўных плошчаў. Каб страты збожжа не былi вялiкiя, трэба не чакаць абмалоту, а ўзгадаць навыкi продкаў. У проблiскi добрага надвор’я трэба касiць збожжавыя, вязаць у снапы i складаць. Потым усё абавязкова будзе абмалочана, запэўнiвае Аляксандр Бойка, а пакуль трэба забяспечыць захаванасць збожжа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу ставiць перад хлебаробамi кiраўнiцтва Магiлёўскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика