У Беларусi будуць уведзены спецыяльна аплатныя работы для нядбайных бацькоў
Алена ПРУС, кар. БЕЛТА
У Беларусi будзе ўведзены новы iнстытут — спецыяльна аплатныя работы. Аб гэтым днямi паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык.
Ён адзначыў, што дзяржаўная служба занятасцi сумесна з суб’ектамi гаспадарання павiнна будзе вызначыць спектр работ, дзе будзе выкарыстоўвацца праца нядбайных бацькоў, якiя ўхiляюцца ад выхавання i ўтрымання сваiх дзяцей. Паводле слоў мiнiстра, дзяржслужба занятасцi будзе абавязана забяспечыць рабочымi месцамi гэту катэгорыю насельнiцтва. Механiзм арганiзацыi спецыяльна аплатных работ цяпер распрацоўваецца. «Праблема ўзмацнення мераў да бацькоў, якiя ўхiляюцца ад утрымання сваiх дзяцей, даўно наспела ў грамадстве, — сказаў Уладзiмiр Патупчык. — Задача дзяржавы i грамадства ў тым, каб выратаваць дзяцей, якiя апынулiся ў складаным становiшчы. Будзе зроблена ўсё неабходнае, каб юныя грамадзяне краiны нi ў чым не мелi патрэбы. Такая сiстэма ў нашай рэспублiцы дзейнiчае, i даволi паспяхова. Але жыццёва неабходна прыняцце дзейсных мераў да гора-бацькоў, па чыёй вiне дзецi пазбаўлены шчаслiвага дзяцiнства. Такiя бацькi павiнны несцi адказнасць перад грамадствам i дзяржавай. Iнакш да iх будуць прыменены суровыя меры, у тым лiку i для таго, каб яны кампенсавалi дзяржаве затраты на ўтрыманне дзяцей». У гэтай сферы ёсць пытаннi, якiмi займаецца i будзе займацца Мiнiстэрства працы i сацабароны, падкрэслiў Уладзiмiр Патупчык. Згодна з новай рэдакцыяй закона аб занятасцi насельнiцтва, якая ўступiла ў сiлу з 1 лiпеня гэтага года, дадатковыя гарантыi занятасцi прадастаўлены тым, хто па рашэнню судовых iнстанцый абавязаны кампенсаваць дзяржаве затраты на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржзабеспячэннi. Мiнiстр запэўнiў, што гэта работа праводзiцца ўжо цэнтрамi занятасцi на месцах. Акрамя таго, дадаў субяседнiк, у цэнтрах сацабслугоўвання насельнiцтва (яны створаны ва ўсiх адмiнiстрацыйных тэрытарыяльных адзiнках рэспублiкi) сфармiраваны банк даных няўдалых сем’яў. З iмi квалiфiкаваныя спецыялiсты праводзяць прафiлактычную работу, аказваюць дапамогу, у тым лiку псiхалагiчную, а таксама ва ўзаемадзеяннi з iншымi зацiкаўленымi службамi садзейнiчаюць у працаўладкаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будзе ўведзены новы iнстытут — спецыяльна аплатныя работы. Аб гэтым днямi паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык |
|