Дажджы і ўраджай
Аляксандр ПУКШАНСКI
Усяго толькi некалькi апошнiх дзянькоў на Вiцебшчыне былi спрыяльнымi для нармальнай уборкi ўраджаю. У панядзелак зноў пайшлi дажджы...
Але ж збожжавыя i зернебабовыя ўбiраюць на Вiцебшчыне нават хутчэй, чым летась. Сярэдняя ўраджайнасць склала 28 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым на Верхнядзвiншчыне ўраджайнасць 31, 8 цэнтнера... Наперадзе па тэмпах жнiва работнiкi сельскай гаспадаркi Пастаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Браслаўскага, Чашнiцкага раёнаў. У мiнулую сераду на Пастаўшчыне шчыра павiншавалi супрацоўнiкаў сельгаспрадпрыемства «Камайскi», якiя ўжо на 100 працэнтаў убралi зерневыя i зернебабовыя з сярэдняй ураджайнасцю 40, 3 цэнтнера. Калектыў узначальвае малады старшыня Валянцiн Францавiч Пылiнскi. СВК «Камайскi» ў лiку лепшых гаспадарак рэспублiкi. Пераабсталёўваюцца збожжаўборачныя камбайны. На «Доны» ставяць дадатковыя механiзмы, якiя робяць альбо самi, альбо на прадпрыемствах райаграсэрвiсаў. Яшчэ ўстанаўлiваюць на камбайны дадатковыя колы ад трактароў. Каб працаваць у дзяжурным рэжыме, у добрых гаспадарках людзi i тэхнiка ўвесь дзень знаходзяцца ў полi. Адразу пасля дажджу камбайны рыхтуюцца да працы. Каб не было страт збожжа на таках, арганiзавана пералапачванне зерня. Да пачатку вучэбнага года ў гэтым бралi ўдзел i школьнiкi, i настаўнiкi. Шмат гараджан i цяпер дапамагаюць вяскоўцам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго толькi некалькi апошнiх дзянькоў на Вiцебшчыне былi спрыяльнымi для нармальнай уборкi ўраджаю. У панядзелак зноў пайшлi дажджы... |
|