Сафi Ларэн — на паўдня...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Сiтуацыя Менавiта з такой гнеўнай думкай вiхурай ляцела гамяльчанка Кансуэла Папкова (прозвiшчы ў матэрыяле зменены з-за пiкантнасцi сiтуацыi) у цырульню. Яе ўяўленне малявала такую карцiну: вось задасць яна майстру такую прачуханку, а тая — на каленкi...А ўсё пачыналася з таго, што ў Кансуэлы Трафiмаўны выдаўся момант, калi ёй трэба было дазарэзу блiснуць сваёй абаяльнасцю, як нiколi раней. З тым i паспяшалася ў цырульню. Хачу падмарафецiцца, быць «цукерачкай», сказала яна майстру Алене Скачковай. Ды я з цябе сёння зраблю прынцэсу Дзiяну, паабяцала тая весела. Лепей — Сафi Ларэн, самай прыгожай жанчынай у свеце, у тон ёй засмяялася клiентка. I пачнi з афарбоўкi каранёў валасоў на галаве. Але, на дзiва, фарба чамусьцi як след не бралася хвiлiн дваццаць—трыццаць, i таму Скачковай давялося то тут, то там наносiць яе паўторна. Потым на цэлых паўгадзiны клiентку пасадзiлi пад сушуар, i ёй падалося, што нешта нiбы нi то пячэ, нi то смалiць скуру на галаве. Дома Кансуэла, у душы адчуваючы сваю непаўторнасць, стала перад люстэркам i пачала прычэсвацца. I ледзь не бразнулася долу. Божухна, яе валасы, яе раскоша i гордасць, шмаццём прылiпалi да расчоскi i абрывалiся. На цэлых сем—восем сантыметраў. Была Сафi Ларэн, стала «абшчыпанай курыцай», заенчыла яна i пашыбавала ў цырульню. Аргументам майстра было: вiнавата сама Папкова ва ўсiм, бо празмерна часта фарбавала валасы ў розных цырульнях. Вось хiмрэактывы i давялi iх да такога захворвання, як дыстрафiя. Клiентка рашуча не пагадзiлася з такой высновай i панесла iскавую заяву ў суд. У ёй i на пасяджэннi суда яна даказвала, што менавiта з-за цырульнi ўшчэнт згубiла свой знешнi выгляд i iмiдж як спецыялiста. Самастойныя спробы надаць у iншых цырульнях горада пашкоджаным валасам раскошу нiчога не далi. Не дапамагло нават затанiраванне iх фарбай колеру «ружовае шампанскае». Таму яна ездзiла на кансультацыi i ў Мiнск, i ў Маскву неаднаразова, дзе лячылi яе валасы, адрошчвалi iх. А гэта ж — усё расходы i расходы. А перажываннi, стрэсы? Яна спаць не магла цэлымi начамi. Дайшло да таго, што яе даймае нервовая дэпрэсiя. Хто адкажа за ўсё гэта — вядома хто. Кампенсацыяй за маральную шкоду — у суме шасцi мiльёнаў рублёў i за матэрыяльны ўрон у 26 825 тысяч рублёў. Пазiцыю другога боку мы апiсалi вышэй: майстар рабiла ўсё па iнструкцыi, Папкова вiнавата сама. А ўрэшце хто яго ведае: дыстрафiя валос можа развiцца i ад нейкiх унутраных захворванняў чалавека. I яшчэ: валасы адпадалi не па мяжы iх афарбоўкi, а па iх даўжынi. Суд усё ж канстатаваў, што майстар Скачкова сваю работу выканала няякасна: не агледзела ўважлiва валасы на магчымасць iх асвятлення без негатыўных вынiкаў, не зрабiла пробу на адчувальнасць скуры галавы, не выкарыстала бальзам, бачачы, што валасы нездаровыя, не выканала ўвесь набор паслуг, якiя аплацiла клiентка. Суд улiчыў ступень фiзiчных i маральных пакут клiенткi i справядлiвасць яе патрабаванняў, якiя яўна перабольшаныя. Прадпрыемства павiнна выплацiць ёй у агульнай суме 593 550 рублёў i аплацiць дзяржаве пошлiну ў памеры 155 800 рублёў. Кансуэла Папкова не згадзiлася з такiм рашэннем суда i падала касацыйную скаргу ў калегiю па грамадзянскiх справах абласнога суда. Але там пацвердзiлi правiльнасць рашэння суда раённага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта з такой гнеўнай думкай вiхурай ляцела гамяльчанка Кансуэла Папкова (прозвiшчы ў матэрыяле зменены з-за пiкантнасцi сiтуацыi) у цырульню. Яе ў
|
|