Хроніка апошніх падзей
Капрала Шалiта абмяняюць праз два днi
Iзраiльскiя ўлады заключылi здзелку з выкрадальнiкамi капрала армii абароны Iзраiля Гiлада Шалiта, захопленага ў палон «Хамасам» два месяцы таму. У рамках гэтай здзелкi Iзраiль згадзiўся вызвалiць з турмаў 1400 палесцiнскiх зняволеных. Як сцвярджала ўчора катарская газета «Аль-Шарк», здзелка па абмену iзраiльскага яфрэйтара на палесцiнскiх баевiкоў, якiя адбываюць зняволенне ў турмах, канчаткова будзе зацверджана ў блiжэйшыя 48 гадзiн. «ПАЛЯЎНIЧЫ НА КРАКАДЗIЛАЎ» ЗАБIТЫ СКАТАМ Славуты аўстралiйскi акцёр, шоумен i адзiн з самых актыўных абаронцаў дзiкай прыроды Сцiў Iрвiн загiнуў у час здымак чарговага фiльма пра жывёл, — паведамiла агенцтва АР. Яму было 44 гады. Аўстралiйскi «паляўнiчы на кракадзiлаў», вядомы сваiмi жывымi рэпартажамi аб жывёльным свеце i трукамi з кракадзiламi i ядавiтымi змеямi, быў забiты ўдарам ската-шыпахвоста. Iнцыдэнт адбыўся ў аўстралiйскiм штаце Квiнсленд, у раёне горада Порт-Дуглас. Сцiў удзельнiчаў у здымках фiльма аб падводным свеце Аўстралii. Скат забiў акцёра ўдарам у грудзi ў час аднаго з «пагружэнняў». Паводле некаторых звестак, шыпахвосты скат пракалоў акцёру сэрца i частку лёгкiх. Вiкторыя Брымс, эксперт з Сiднея, мяркуе, што агрэсiя ската была справакавана: «Я ведаю, што ён здымаў дакументальны фiльм. Магу выказаць меркаванне, што ён спрабаваў узяць на рукi жывёлiну цi занадта наблiзiўся да яе так што, скат быў вымушаны абараняцца». Дарэчы, шыпы скатаў вельмi моцныя i ядавiтыя. Падобны iнцыдэнт ужо адбываўся два гады таму на падобных здымках, але тады пацярпеламу была своечасова аказана медыцынская дапамога. ЭКСПЕРТЫ ПРАГНАЗУЮЦЬ РАЗБУРАЛЬНЫЯ ПРЫРОДНЫЯ КАТАКЛIЗМЫ Ў ЕЎРОПЕ У адрозненне ад паўднёвага ўзбярэжжа ЗША i краiн Карыбскага басейна, Еўропе пакуль не трэба баяцца разбуральных трапiчных ураганаў, аднак эксперты мяркуюць верагодным, што тут колькасць прыродных катаклiзмаў з кожным годам будзе ўзрастаць. З-за парнiковага эфекту на Зямлi расце тэмпература паветра, а разам з ёй i верагоднасць клiматычных змяненняў. «Мы зыходзiм з таго, што на працягу блiжэйшага дзесяцiгоддзя колькасць экстрэмальных клiматычных праяў на еўрапейскiм кантыненце, як i па ўсiм свеце, будзе толькi нарастаць, — гаворыць Эрнст Раўх, спецыялiст па экстрэмальных з’явах надвор’я даследчага цэнтра ў Германii. — Лiтасцi не трэба чакаць нiкому, i Еўропе ў тым лiку. Колькасць i iнтэнсiўнасць граду, ураганаў, паводак, моцных навальнiц будзе толькi нарастаць. Пасля Другой сусветнай вайны колькасць прыродных катаклiзмаў значна вырасла. Калi ў перыяд з 1960-га па 1969 год яны адбывалiся ў сярэднiм 27 разоў у год, то на працягу апошнiх дзесяцi гадоў — ужо 57 разоў, у два разы часцей. Пра ўсё гэта вучоныя загаварылi пасля 2005 года, калi трапiчныя штормы «Вiнс» на Мадэйры i «Зета» на Канарскiх астравах упершыню дасягнулi Еўропы. «Гэта трывожны сiгнал», — лiчыць Э. Раўх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капрала Шалiта абмяняюць праз два днi |
|