Цiкавiць праца?
Дапаможа... тэлефон
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, з 5 па 12 верасня ў Беларусi будзе наладжана работа «гарачай лiнii» па пытаннях занятасцi i працаўладкавання. У прыватнасцi, перш-наперш лiнiя разлiчана на беспрацоўных, выпускнiкоў ВНУ i школ, а таксама ўсiх, хто хоча атрымаць пэўныя кансультацыi цi выказаць свае меркаваннi наконт работы дзяржаўнай службы занятасцi. На працягу тыдня «гарачая лiнiя» будзе працаваць штодня з 10.00 да 13.00 ва ўсiх рэгiёнах краiны. У гэты час свае пытаннi можна задаваць спецыялiстам абласных службаў занятасцi ў Брэсце па нумары 28-51-88, Вiцебску — 23-50-94, Гомелi — 71-97-18, Гродне —70-38-52, Мiнску 219—00-63, 288-14-34 (горад) i 227-87-65 (вобласць), Магiлёве — 22-58-29, а таксама спецыялiстам Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны па тэлефону 222-49-48. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дапаможа... тэлефон |
|