21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алё, народ на провадзе!

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знай меру!

Справа гэта была не ў нас — у адной з прыбалтыйскiх рэспублiк. I не тое, каб вельмi даўно... Партыйцы тады ўсiм часта кiравалi. I — што тут хаваць — ледзь не да смерцi. Аднаму, прынамсi, пад 90 бралася, а ён — нi адно мерапрыемства не прапускаў...

У той раз святкавалi цi не стагоддзе з дня нараджэння Ленiна. Спачатку, як водзiцца, урачыстае пасяджэнне планавалася, потым — вялiкi банкет...

Але ж асобныя пачыналi яго раней — чарку-другую бралi напярэдаднi. Налiлi i ганароваму госцю. Той кульнуў, смела пайшоў у прэзiдыум, сеў.

А не малады ж ужо, прамовы манатонныя, сумныя, доўгiя... Вось i не вытрымаў, прыснуў. Ды так соладка, што... аж пахропваць стаў. Таварышы пад локаць яго штурхаюць. Няёмка...

Той, прачынаецца...

Бачыць, што не дома, не ў ложку. Значыць, за столiкам? Таму вока прадраў i кажа (ледзь не ў мiкрафон!):

— Нет-нет, друзья, мне не наливайте. Уже достаточно.

Толькi тут ён убачыў i твары «товарищей», i зал, i прэзiдыум...

Наступнае паседжанне праходзiла ўжо без яго — сам жа сказаў: «Достаточно»?

Алесь Дзеравянка,

Мiнск.

Шведскi стол

Што гэта такое — у правiнцыi i сёння не шмат хто ведае, а гадоў пяць назад — не ведаў нiхто.

Якраз тады ў Маскву i накiраваўся дырэктар невялiкага, але перспектыўнага прадпрыемства. Паехаў, як водзiцца, на службовай машыне, з персанальным шафёрам, пасялiўся ў гатэлi. Там жа iх адразу папярэдзiлi, што ў кошт пражывання ўваходзiць сняданак: кафэ — на першым паверсе. А што?

Зручна! Пераначавалi браткi-беларусы, ранiцай памылiся-пагалiлiся i напрамкi за стол пад бялюткiм абрусам. Сядзяць — чакаюць афiцыянта, каб заказ зрабiць. А той — галоўнае без справы стаiць, пазiрае — а да iх не iдзе. I ў зале болей нiкога.

Хвiлiн з пяць сядзяць. Прычакалi — падходзiць хлопец, кажа:

— У нас шведскi стол.

I тут жа назад.

Дырэктар з вадзiцелем пераглянулiся: «Мусiць, шведаў будуць кармiць. Трэба перасесцi».

У куточку стол згледзелi, каб не перашкаджаць. I зноў афiцыянта чакаюць.

Цяпер — той адразу падышоў i ўжо не гэтак ветлiва паўтарыў:

— Тут шведскi стол. Я ж вам сказаў...

— А мы што — не людзi?! — прабубнiў вадзiцель.

Дырэктар той наогул у наступ пайшоў. Кажа:

— Калi вы тут кормiце шведаў, то нам — накрыйце ў iншым месцы... Мы заплацiлi... I наогул, калi гэта скончыцца: усё лепшае — замежнiкам, а сваiм...

Прыродная выхаванасць цi, мо, прафесiяналiзм не дазволiлi бармену засмяяцца.

— Шведскi стол, — усмiхнуўся ён, — гэта тое ж самае самаабслугоўванне. Так што, усё, што хочаце — мяса, гароднiну, бутэрброды, каву — можаце ўзяць ля стойкi бара. Усё ўключана ў кошт пражывання. I свежае, гарачае... Калi ласка...

Але апетыт у нашых землякоў ужо знiк. Так i не паснедаўшы, яны пакiнулi кафэ. Затое назаўтра, калi бармэн змянiўся, «адарвалiся» па поўнай праграме — за два днi.

Не ўсё ж тым шведам.

Нiна Рыбiк,

г. Астравец.

Свiнская справа

Было гэта ў тыя гады, калi ўсе мы шпарка крочылi ў заўтра.

Аднойчы у нашым перадавым Докшыцкiм раёне, у гаспадарцы з гучнай назвай «Прагрэс» калгаснiкi прыйшлi да галоўнага бухгалтара i сказалi, што ў iх на ферме забiлi тры свiннi, а праз склад аформiлi дзве. Адну — старшыня ў свой «казельчык» паклаў i павёз недзе.

Бухгалтар чалавек неабыякавы быў: пайшоў на «месца злачынства», «апытаў» свiнарак, кладаўшчыка, саставiў неабходныя паперы i даў iм ход. Супраць старшынi узбудзiлi крымiнальную справу. «Усё, паляцiць з пасады, з партыi», — думала акруга. Ды не тут тое было! На судзе загадчык фермы «знайшоўся». Кажа: «Гэта я тую тушу скраў, я ва ўсiм вiнаваты».

Не верыў гэтаму нiхто, але ж чыстасардэчнае прызнанне нiдзе не дзенеш. Пакаралi бедака — знялi з загадчыкаў, уляпiлi штрафу.

Надыйшоў час плацiць...

Грошай у пацярпелага, зразумела ж, не было, а старшыня з сябе вiну спiхнуў i... хвастом накрыўся. «Ах так! — сказаў былы загадчык фермы, — пайду тады i павешуся».

Некалькi гадзiн уся кантора прачэсвала лес. Знайшлi чалавека. I са штрафам разабралiся. Засталося — «разабрацца»... з бухгалтарам.

«Дастаў» яго старшыня сваiмi прыдзiркамi — вымусiў у другую гаспадарку падацца, а сам... Рукi развязаны — з калгаснага рахунка грошы бярэ, нейкiя запчасткi купляе, iх жа за наяўныя потым прадае i ў кiшэнь.

Пра гэты «вопыт» калгаснiкi аж у «Правду» пiсалi...

Пасля гэтага iм (што вельмi цiкава) на агульным сходзе сказалi, што старшыня сыходзiць. Не, не за махiнацыi, а... па хваробе.

...З таго часу шмат вады ўцякло. Няцяжка, мусiць, здагадацца, што «няўгодным» бухгалтарам быў я, старшыню — як карова языком злiзала, загадчык фермы, на жаль, памёр. Але з дачкой яго мы часта сустракаемся, смяемся, успамiнаючы той суд ды справу. А вось былым патрыйцам, якiя цудоўна бачылi, разумелi i ўсё гэта крывадушша моўчкi зносiлi, мне, здаецца, няёмка.

Зрэшты, гэтае пачуццё многім з iх, магчыма, i незнаёмае. Модна, выгадна было хадзiць з партбiлетамi, — яны хадзiлi, выгадней насiць крыжы i крыжыкi — начапiлi. А не дай Бог зменяцца часы — iх жа, першымi, паскiдаюць. Але гэта ўжо iншая гiсторыя.

Дзянiс Альбiнавiч Барэйка,

в. Юркаўшчына, Докшыцкi раён.

Дарогi , што мы выбiраем

Мой знаёмы ў калгасе працуе. Спакойны чалавек, разважлiвы. Галава — адно — як тое калена... Лысая-лысая. Ён яе картузом прыкрывае, маскiруецца. Але ж ад сваiх нiчога не схаваеш.

— Хвядос, ты на чыiх падушках шавялюру пасеяў? — кпяць з яго мужыкi, а ён i адказаць не можа. Язык, як бервяно робiцца... Ды i якiя там падушкi? Да жанiцьбы — матчыны былi, пасля жанiцьбы — жонкi-неахайнiцы. А каб больш — ды нiколi. Нiякiх.

Зрэшты... Нядаўна яго радыкулiт прыхапiў. Да дактароў падаўся. Тыя — масаж назначылi. Знайшоў Хведар патрэбны кабiнет, заняў чаргу, сядзiць, чакае. А побач...

Жанчыны... Маладзейшыя, старэйшыя, прыбраныя, дагледжаныя.

Сядзiць ён i думае: «Якi ж я дурань. На трактарыста вучыўся. На масажыста трэба было». Тады б...

Цалкам магчыма, што жыццё злажылася б зусiм па-iншаму.

Ганна Атрошчанка,

Гомель.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа гэта была не ў нас — у адной з прыбалтыйскiх рэспублiк. I не тое, каб вельмi даўно... Партыйцы тады ўсiм часта кiравалi. I — што тут хаваць — л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика