21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што параiце, народны доктар?

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi нашых чытачоў адказвае прафесар у галiне народнай медыцыны, фiтатэрапеўт, жэньшэнявод Iосiф Кiсялёў

(Працяг. Пачатак у нумары за 2 верасня.)

— Вера Iосiфаўна з Капыльскага раёна. Раскажыце, калi ласка, як лечыцца дэфармiруючы артроз?

— Крынiца артрозаў, хандрозаў — парушэнне функцыi падстраўнiкавай залозы. Спынiце ўжыванне малака, мяса, смятаны, масла. Сала — можна. Можна скарыстацца вось такой парадай: 2 кiлаграмы ёдзiраванай солi растварыце ў ванне (вада вам павiнна даходзiць толькi да пупка, не вышэй), пасядзiце 20—30 хвiлiн. Папярэджваю: гэтая ванна «цяжкая» для сэрца, адна яе не прымайце, няхай з вамi нехта з родных пабудзе ў пакоi. Калi ў вас артэрыяльны цiск высокi, тады не рызыкуйце. Разумееце, саляная вана павышае яго, не дай Бог, не вытрымае сасудзiк. Вам лепш прыехаць да мяне на асабiсты прыём. Тады мы зможам дакладна вызначыць, што вам падыходзiць, а што — не.

— Добры дзень, Мiхаiл Паўлавiч з Бабруйскага раёна турбуе. Мне 74 гады, радыкулiт, балiць спiна i шыя, таксама моцны боль у суставах нiжнiх канечнасцяў, ноччу бывае сутарга. Акрамя таго, у мяне затрымка мочаспускання i вочы слязяцца. Што вы параiце?

— У вас такi букет, што завочна прызначыць лячэнне складана. Вам пажадана прыехаць да мяне на прыём. Што датычыцца болю ў суставах. Траву макрыцу ведаеце? Назбiрайце, скажам, паўвядра. Кiпенем аблiце, i прыкладвайце да канечнасцяў, на суставы, там дзе яны баляць (у вобласць копчыка, шыйных пазванкоў, на галенастопны сустаў). Макрыца вельмi добра дапамагае пры рэўматоiдных артрытах, пры калiтах i г. д.

— Ванда Iосiфаўна, Стаўбцоўскi раён, 62 гады. Некалькi гадоў таму ў мяне на назе з’явiлася пачырваненне i зацвярдзенне, якое пячэ i свярбiць, перыядычна на iм утвараюцца гнайнiчкi. Асноўныя праяўленнi хваробы прыходзяцца на лета. Што я нi спрабавала — нiчога не дапамагае.

— Вам трэба чысцiць кроў. Абавязкова прыязджайце на прыём. Пакуль што параю заварваць крапiву, змочваць ачагi. Выкарыстоўваць каланхоэ. Спрабавалi? А чыстацелам зводзiлi? Таксама не дапамагае. Магчыма ў вас пачынаюцца трафiчныя язвы. Трэба правяраць падстраўнiкавую залозу. Летам пачынаюцца фрукты, а ваша падстраўнiкавая залоза разам з селязёнкай дрэнна працуюць. З-за чаго вы i пакутуеце.

— Iрына Уладзiмiраўна, 43 гады, Мiнская вобласць. У мяне хранiчны пiеланефрыт i злева камень (паўсантыметра) ў верхняй долi ныркi. Цi можна народнымi рэцэптамi вывесцi камень?

— Нарэжце ў лесе бярозавых галiнак разам з лiсцем, здрабнiце, каб потым зручна было пакласцi ў чайнiк цi каструлю. Рассыпце ў цянi i высушыце. Заварвайце як чай (залiце кiпенем i на малым агнi 1—2 хвiлiны гатуйце, астудзiце). Калi няма ў арганiзме анкалагiчных захворванняў, можна дадаваць крыху мёду. Мёд спрыяе развiццю анкалагiчнай клеткi, таму пры мастапатыi, фiброме, фiбрамiёме, раку, прастатыце, праблемах са «шчытавiдкай» мёд ужываць нельга. У вас мастапатыя? Лепш прыедзьце на прыём, тады можна будзе дакладна вызначыць, якiя з метадаў вам паказаны, а якiя — не. Знайдзiце ў аптэцы мумiё (лепш ачышчанае, у таблетках), прымайце па 0,2 грама (1 таблетка) ранiцай i днём. На поўны курс лячэння спатрэбiцца 36 грамаў. Заварвайце карэнне пырнiка i ўжывайце адвольна. Можна дадаваць туды сок лiмона.

— Надзея з Мiнска, 59 гадоў. Год таму я перанесла анкалагiчнае захворванне з рэцыдывам ў костку. Прайшла поўны курс лячэння. Што вы параiце для ўмацавання арганiзма i для папярэджвання развiцця новых пухлiн?

— Пры анкалагiчных захворваннях нельга нiчога цёплага (есцi i пiць). Мыцца толькi негарачай вадой. Абмежаваць сябе ў лёгказасваяльных прадуктах: не ўжываць малако, смятану, вяршкi. Кефiр — можна. Абмяжуйце прыём мяса, лепш сала з’ешце кавалачак. Бульбу — толькi печаную. Засцерагайцеся прадуктаў, якiя ўтрымлiваюць крухмал (круп — акрамя грэчкi, макарону). I прыязджайце на асабiсты прыём.

Вядучая «прамой лiнii» Iнга МIНДАЛЁВА.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi нашых чытачоў адказвае прафесар у галiне народнай медыцыны, фiтатэрапеўт, жэньшэнявод Iосiф Кiсялёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика