21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стварыць камфорт пасажыру

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра бясшумныя трамваi, тралейбусы без «рогаў» i аўтобусы з кандыцыянерам

Аб тым, якiя змены адбудуцца ў дзейнасцi дзяржаўных перавозчыкаў, якiя новыя маршруты з’явяцца, як абараняюцца правы пасажыраў, калi мы будзем ездзiць у аўтобусах з кандыцыянерамi ў салоне, цi застануцца старыя маркi «ЛАЗ» i «Iкарус» на дарогах, як гарантавана электрычная бяспека пасажыраў у тралейбусе, i яшчэ шмат пра што iншае вялася гутарка падчас правядзення сумеснай «прамой лiнii» на Беларускiм радыё. Весцi праграму вядучаму Максiму Углянiцы дапамагаў карэспандэнт газеты «Звязда». На пытаннi журналiстаў i слухачоў адказвалi намеснiк начальнiка ўпраўлення аўтамабiльнага транспарту Мiністэрства транспарту i камунiкацый Юрый КАРАВАЙКIН i генеральны дырэктар сталiчнага КУП «Мiнсктранс» Лявонцiй ПАПЯНОК.

— З пачаткам восенi, як вядома, iстотна павялiчваецца паток пасажыраў.

Л. П. — Пачынаючы з першага верасня, адпаведна, павялiчваецца i колькасць рухомага саставу, аднаўляюцца маршруты, якiя на летнi час былi адменены. З сярэдзiны верасня праходзiць другi этап павелiчэння колькасцi гарадскога камунальнага транспарту. З 1 лiстапада мы таксама выводзiм на вулiцу дадатковую колькасць машын, i ў апошнi раз — з наступленнем зiмы.

Ю. К. — Такая работа праводзiцца не толькi ў сталiцы, але i па ўсёй рэспублiцы. У краiне адчыняюцца больш за 8 тысяч навучальных устаноў, у якiх набываюць веды вялiзная армiя школьнiкаў i студэнтаў. Нашы арганiзацыi цалкам падрыхтаваны да гэтага.

— Зараз меншая колькасць пасажыраў у салонах грамадскага транспарту. Чаму гэта адбываецца?

Л. П. — У апошнiя пяць гадоў стала тэндэнцыяй, што сталiца павялiчвае транспартную работу ў сярэднiм на 17 працэнтаў. У той жа час назiраецца тэндэнцыя, што аб’ёмы перавозкi панiжаюцца. Калi колькасць пасажыраў у аўтобусах паменшылася на чвэрць, то тралейбусамi больш не карыстаюцца 40 працэнтаў былых пасажыраў, трамваямi ўвогуле больш за палову. Толькi метрапалiтэн страцiў восем працэнтаў пасажыраў. Прапанова на паслугi грамадскага транспарту папярэджвае попыт. Мы разгрузiлi грамадскi транспарт, у «гадзiны пiк» няма вялiкага натоўпу на прыпынках i ў салонах. Я лiчу, гэта добра. У сувязi са змяненнямi ў структуры, на вулiцах пачалi актыўна працаваць машыны з асаблiва вялiкай умяшчальнасцю.

— Трамваi ўвогуле страчваюць сваiх «клiентаў». Якасць паслуг расце, а колькасць карыстальнiкаў грамадскiм транспартам змяншаецца. Чым гэта тлумачыцца?

Л. П. — З ростам дабрабыту людзей колькасць прыватных аўтамабiляў за апошнiя гады павялiчылася на 15—20 працэнтаў. Частку пасажыраў перавозяць маршрутныя таксi. Яшчэ адна тэндэнцыя — у раёнах з’явiлася шмат крамаў, буйных супермаркетаў. Усё, што патрэбна, можна набыць каля свайго дома, карыстацца аўтобусам адпаведна не трэба. Палепшылiся ўмовы перавозак пасажыраў, i гэта галоўнае.

— Як карэктуюцца гарадскiя маршруты: з’яўляюцца новыя, адмяняюцца старыя?

Л. П. — Пастаянна праводзiцца манiторынг, вывучаем, у якiм раёне i па якiх вулiцах трэба ўвесцi дадатковы транспарт, або, наадварот, скарацiць яго. На летнi перыяд колькасць маршрутаў скарачаецца прыблiзна на 10 працэнтаў. На астатнi час, як было зазначана, камунальныя перавозчыкi працуюць на ўсю магутнасць.

— На дарогах яшчэ можна сустрэць маральна i тэхнiчна састарэлыя аўтобусы, напрыклад «ЛАЗ». Наколькi актыўна аднаўляецца i парк тэхнiкi?

Ю. К.: — Калi звярнуцца да гiсторыi, то за пяць гадоў, з 1991-га па 1996-ы ва ўсёй краiне было набыта толькi 315 аўтобусаў. Да 1998 года мы мелi каля 70 працэнтаў састарэлага транспарту. Зараз, за апошнiя тры гады, сiтуацыя значна палепшылася. Урад, Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый прынялi праграму аднаўлення саставу. Напрыклад, летась было набыта каля 1000 новых аўтобусаў, да канца гэтага года ў аўтапаркi паступяць яшчэ 930 аўтобусаў. У будучым стаiць задача аднаўлення не менш чым дзесяцi працэнтаў тэхнiкi ў год.

Мы мяркуем, што i недзяржаўныя перавозчыкi таксама павiнны набываць новую тэхнiку. Гэта будзе адбывацца паэтапна. З пачаткам новага 2007 года прыватныя аўтобусы, якiя сышлi з канвеера больш за дзесяць гадоў (малой умяшчальнасцю), i больш за пятнаццаць гадоў таму (вялiкай) таксама больш не маюць права перавозiць пасажыраў.

Л.П. — У Мiнску таксама дзейнiчае праграма аднаўлення рухомага саставу. У гэтым годзе павiнна быць набыта 300 аўтобусаў, 200 тралейбусаў i 20 трамваяў. Такой колькасцi новай тэхнiкi за ўсю навейшую гiсторыю яшчэ не набывалася.

— Жыхары Мiнска пытаюцца, цi магчыма ўвесцi дадатковы транспарт у сталiчным мiкрараёне «Чыжоўка» — прамежак часу ў раскладзе вельмi вялiкi. Ёсць i прапанова стварыць новыя маршруты «Чыжоўка—Серабранка», «Чыжоўка—Ждановiчы». Ёсць пытаннi i па маршруту аўтобуса № 73 — цi можна павялiчыць колькасць грамадскага транспарту па вулiцы Асаналiева?

Л. П. — Усе праблемы, якiя датычацца новых маршрутаў i адмены старых мы вывучаем, да нас паступаюць шмат прапаноў, таму гэтая праца iдзе бясспынна.

— У сувязi з рамонтам лiнiй некаторыя маршруты тралейбусаў у Мiнску былi адменены. Напрыклад, на вулiцы Русiянава тралейбусы перасталi хадзiць.

Л. П. — Тралейбусы №№ 41 i 62 па Русiянава хадзiць будуць з пачаткам асенняга сезона. Таксама паведамляю, што ў сувязi з рамонтам кантактнай сеткi, напрыклад, на цэнтральных праспектах, тралейбусы больш не будуць ездзiць. Аднак на некаторых вулiцах рамонт ужо скончыўся, i тралейбусы зноў пачнуць курсiраваць па новаму раскладу. Адпаведна, часовыя аўтобусныя маршруты, якiя былi ўведзены ў час рамонту, будуць адменены.

— Некаторыя з нумароў маршрутаў грамадскага транспарту, напрыклад, 126-ы аўтобус, ездзяць толькi па буднях, у выхадныя днi яны не працуюць?

Л. П. — Па выхадных днях адмяняюцца маршруты аўтобусаў, якiя працуюць пад канкрэтныя прадпрыемствы. Такiя маршруты размяркоўваюцца пры дапамозе даследаванняў i манiторынгу. Аднак я згаджаюся, што праблема ёсць, i зараз мы яе вырашаем. Ёсць iдэя араганiзаваць маршрутнае таксi.

— У беларускiх гарадах, асаблiва невялiкiх, кошт квiткоў на маршрутнае таксi i на паслугi грамадскага транспарту практычна супадае. Жыхары пачалi актыўна карыстацца менавiта маршруткамi. Можа так здарыцца, што грамадскi транспарт у раёнах краiны знiкне з-за малой запатрабаванасцi? А маршруткi стануць галоўным сродкам перамяшчэння?

Ю.К. — Я мяркую, што гэтага не адбудзецца. Грамадскi транспарт — гэта адзiн з вiдаў сацыяльных паслуг, i кошт праезду ў iм меншы, можа, i не на шмат, але ўсё ж такi... Дарэчы, у маршрутных таксi iснуе яшчэ i праблема льготнага праезду — калi ў дзяржаўных перавозчыкаў можна набыць iльготны квiток, таму што гарадскi бюджэт кампенсуе выдаткi такога праезду, то прыватныя перавозчыкi нiякiх кампенсацый за тое, што прадаюць iльготны квiток, не маюць. Таму ў маршрутках няма льготнага праезду, хоць па закону яны абавязаны рэалiзоўваць правы пасажыра на такiя льготы.

На «прамой лiнii» дзяжурыў Дзмiтрый АЛЬФЕР.

(Заканчэнне будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра бясшумныя трамваi, тралейбусы без «рогаў» i аўтобусы з кандыцыянерам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика