21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кола Пархiмовiча

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Прадпрымальнiк са Старых Дарог стварыў практычна безадходны цыкл вытворчасцi

Фермерскiя гаспадаркi напрамую ўключаны ў рынак. Прыватнiкi «ад вёскi» працуюць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыi i пастаянна рызыкуюць сваiмi грашыма, паколькi аграпрамысловая вытворчасць — бiзнэс даволi непрадказальны. Тым не менш, у гэтую сферу штогод прыходзяць навiчкi са свежымi iдэямi i поглядамi на вядзенне справы. Вопытныя фермеры (якiя працуюць ужо паўтара дзесятка гадоў) таксама не стаяць на месцы.

— Фермерскiя гаспадаркi ў сваёй большасцi — надзвычай актыўнае асяроддзе. Яны пастаянна знаходзяцца ў пошуках перспектыўных рынкаў збыту, — лiчыць начальнiк аддзела па развiццю прыватных падсобных i сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак грамадзян i рабоце па закупках прадукцыi ў насельнiцтва Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Леанiд Салаўёў, — пошуках той прадукцыi, якая найбольш запатрабавана спажыўцом i, значыць, прынясе найбольшы прыбытак. Толькi такiм чынам можна выжыць ва ўмовах канкурэнцыi. Свой дабрабыт фермеры ствараюць уласнымi рукамi.

Пэўная частка фермераў па-ранейшаму займаюцца выключна сельскагаспадарчай вытворчасцю. Аднак ёсць сярод iх i такiя, якiя ўключылi ў свой бiзнэс i iншыя вiды дзейнасцi. Атрымалася, трэба сказаць, вельмi арганiчна i ўзаемазвязана.

У Старадарожскiм раёне зараз працуюць 4 фермеры. Гаспадарка «Новы прагрэс» — адна з самых паспяховых. Некалькi разоў яна прызнавалася пераможцам у рэгiянальным конкурсе «Лепшы прадпрымальнiк Мiнскай вобласцi» ў намiнацыi «Лепшыя сялянскiя (фермерскiя) гаспадаркi». «Новы прагрэс» быў створаны ў 1992 годзе. Гэта гаспадарка «першай хвалi» фермераў. Як пачыналi?

— «Раскручвацца» заўсёды цяжка, — узгадвае кiраўнiк «Новага прагрэсу» Леанiд Пархiмовiч. — Усё набываў за ўласныя сродкi. Канешне, былi вялiкiя апасеннi, што не атрымаецца i грошы страчу. У той час людзi свае «кроўныя» ўсё больш «на кнiжку» клалi. Аднак вырашыў рызыкнуць i не памылiўся.

У «Новага прагрэса» зараз 35 гектараў зямлi. Няшмат, аднак усё дакладна пралiчана. Тутэйшая зямля не надта ўрадлiвая. Да таго ж палеткi гаспадаркi знаходзяцца ў 20—25 кiламетрах ад райцэнтра. На дарогу таксама выдаткi. Сельскагаспадарчая дзейнасць (калi займацца толькi ёй) стабiльныя даходы наўрад цi прыносiла б. Таму Пархiмовiч вырашыў спалучаць аграбiзнэс з iншымi накiрункамi. Амаль адразу, як пачаў разгортваць уласную справу, ён набыў лесапiльны цэх. Па тым часе, здавалася, не зусiм «багаты» выбар. Аднак прадпрымальнiк планаваў на перспектыву i не пралiчыўся.

Гадоў восем таму Пархiмовiч пачаў развiваць уласную гандлёвую сетку. Зараз у яго некалькi крамаў. Гандлёвыя прадпрыемствы працуюць з 8 да 23 гадзiн, без абедзеннага перапынку i выхадных дзён.

— Усё для зручнасцi пакупнiка, — кажа Леанiд Пархiмовiч. — Дзяржаўныя крамы раней зачыняюцца, таму чалавек iдзе да нас. Працуем ва ўмовах жорсткай канкурэнцыi. Лiтаральна побач — яшчэ некалькi гандлёвых «кропак». У такiх абставiнах не кожны можа «выжыць». Адна прыватная крама, якая працавала каля нашай, дзейнiчала толькi тры месяцы, а пасля зачынiлася.

Тэхнiкай «Новы прагрэс» забяспечаны: ёсць тры трактары вытворчасцi МТЗ, «Камаз» i пагрузчык. Выкарыстоўваюць яе для ўласных патрэб, а пасля завяршэння работ на ўласных палетках таксама i мясцовым аграпрамысловым прадпрыемствам дапамагаюць.

Некалькi гадоў таму фермерская гаспадарка занялася вытворчасцю свiнiны. Зараз тут вырошчваюць больш чым 500 «пятачкоў». За мiнулы год абарот ад рэалiзацыi свiнiны склаў каля 100 мiльёнаў рублёў. Тэхналогiя — самая перадавая, такой мне яшчэ не даводзiлася бачыць. Яе адметнасцi адчуваеш адразу, нават не ўваходзячы ў памяшканне. Справа ў тым, што спецыфiчнага рэзкага паху няма ўвогуле! Як такое магчыма?

— Для подсцiлу (вышыня якога 1,5 метра) выкарыстоўваем пiлавiнне, недахопу ў iм, як выразумееце, няма, — тлумачыць Леанiд Пархiмовiч. — Гэта вельмi зручна. Прыбiраем у катухах раз у паўгода, яшчэ i якасныя ўгнаеннi на палеткi вывозiм. З большых адходаў рубiм трэскi, iх таксама рэалiзуем на гiдролiзны завод, а ўзамен бяром камбiкорм. З матэрыялаў уласнай вытворчасцi i памяшканне (зручнае i не надта энергаёмiстае) для ўтрымання «пятачкоў» узвялi. Атрымлiваецца замкнёнае кола вытворчасцi. Усё — у даход.

Сёння ў «Новым прагрэсе» 40 работнiкаў. Гэта працоўныя месцы, за якiя людзi трымаюцца. Паколькi сярэдняя зарплата ў гаспадарцы складае 540—600 тысяч рублёў. Робяць — i зарабляюць. Тут усё залежыць толькi ад вынiкаў працы. Мяса адпраўляюць у Слуцк. Тамтэйшае райспажыўтаварыства ахвотна бярэ ў гаспадаркi свiнiну на рэалiзацыю. Пакупнiкi чакаюць прадукцыю з «Новага прагрэсу», бо даўно ведаюць, што ў яе добрая якасць. Вытворчасць свiнiны — справа складаная. I даволi рызыкоўная.

— Аднойчы я «папаўся» — набыў маленькiх парасят, — расказвае Леанiд Пархiмовiч. — Якраз былi моцныя маразы i палова «пятачкоў» памерзла. Амаль 10 мiльёнаў рублёў згубiў. Так што тут не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд, трэба старанна ўсё пралiчваць.

Пагалоўе свiней Пархiмовiч у далейшым плануе павялiчыць у некалькi разоў. Можна б было зрабiць гэта i зараз, аднак няма патрэбных памяшканняў. На вытворчасць свiнiны ў гаспадарцы асаблiвыя спадзяваннi. На пасяўных плошчах усе культуры падабраны для таго, каб удосталь можна было назапасiць уласных кармоў.

Тэрыторыя вытворчай базы «Новага прагрэсу» (дзе размешчаны лесапiльны цэх i свiнарнiк) вельмi дагледжаная, як падворак у моцнага гаспадара. А ў 1992-м, як успамiнаў Пархiмовiч, тут была сапраўдная «дрыгва», толькi ў ботах можна было заходзiць. Зараз усё тут давялi да ладу.

Леанiду Пархiмовiчу ў ягонай справе вельмi дапамагае сын Аляксандр. Яму 25 гадоў, працуе ў пажарнай часцi. Пасля змены — адразу да бацькi. З iм фермер звязвае асаблiвыя спадзяваннi — кажа, што сапраўдны спадчыннiк расце, будзе каму справу перадаць у надзейныя рукi. Дачка Лена ў Мiнску ў ВНУ замежныя мовы вывучае. Ёй сталiца падабаецца i да бацькавай справы не надта цягнецца. «У будучым (хто ведае?) можа мне i перакладчык спатрэбiцца, — кажа Пархiмовiч. — Як справа пойдзе».

Жонка таксама дома не сядзiць — яна робiць на запраўцы. На ёй уся хатняя гаспадарка, сямейны ачаг. Ва ўтульным доме заўсёды рады гасцям. А калi ў iм збiраецца ўся сям’я Пархiмовiчаў, яны любяць пасядзець разам ля камiна.

— Уласная справа — вельмi важная рэч для кожнага чалавека, — заўважае Леанiд Сцяпанавiч. — Калi тое, чым займаешся, табе падабаецца — гэта i ёсць гармонiя. А што яшчэ трэба чалавеку...


Старадарожскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнiк са Старых Дарог стварыў практычна безадходны цыкл вытворчасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика