Замiнiраваў... морг
Iгар ГРЫШЫН
Паведамленне аб тым, што рыхтуецца выбух у будынку морга Дзяржаўнай службы судова-медыцынскай экспертызы ў Мiнску паступiла ў мiлiцыю вечарам у мiнулую суботу.
Невядомы, патэлефанаваўшы па «02», заявiў аб «акцыi», пасля чаго адключыўся. Праўда, праваахоўнiкам удалося ўстанавiць асобу «дабрадзея», трывожная iнфармацыя якога аказалася «жартам». За гэта злачынства затрыманы 26-гадовы мiнчанiн, якi раней ужо быў судзiмы. У адносiнах да яго Кастрычнiцкiм РУУС узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне аб тым, што рыхтуецца выбух у будынку морга Дзяржаўнай службы судова-медыцынскай экспертызы ў Мiнску паступiла ў мiлiцыю вечарам у мiнулу
|
|