Мяса «з душком»
Iгар ГРЫШЫН
Праваахоўнiкамi канфiскавана звыш за 5 тон каўбасных i мясных вырабаў, якiмі прайдзiсветы памянялi не толькi «бiяграфiю» i тэрмiн прыгоднасцi, але якiя і спажываць у ежу было небяспечна...
Як паведамiў «Звяздзе» начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, гэту прадукцыю супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi сталiцы выявiлi ў гандлёвых кантэйнерах харчовага рынку ГД «Ждановiчы». Падчас праверкi гандлёвых кропак рынку высветлiлася, што ў шасцi з iх (дарэчы, з васьмi правераных) мясныя вырабы захоўвалiся ў антысанiтарных умовах i без халадзiльнага абсталявання. Больш таго, прадукцыя была пратэрмiнаванай. Што не перашкодзiла, мiж iншым, абароцiстым дзялкам змянiць тэрмiн прыгоднасцi вырабаў i нанесцi яго на ўпакоўку пры дапамозе звычайнага маркера i масцiка. Падмiтусiлiся прадаўцы, ператварыўшы прадукцыю польскiх i невядомых замежных вытворцаў у айчынную: наклейкi мелi даныя, напрыклад, такiх прадпрыемстваў як ААТ «Пiнскi мясакамбiнат», ААТ «Кобрынскi мясакамбiнат», што на самай справе было не так.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнiкамi канфiскавана звыш за 5 тон каўбасных i мясных вырабаў, якiмі прайдзiсветы памянялi не толькi «бiяграфiю» i тэрмiн прыгоднасцi, але якi
|
|