«Дармавая» мiнералка
Iгар ГРЫШЫН
У Драгiчыне правахоўнiкi затрымалi прайдзiсвета, якi спрабаваў у чарговы раз «нагрэць» рукi на адным з сумесных прадпрыемстваў.
Як паведамляюць у аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, раней судзiмы за крадзеж 33-гадовы брастаўчанiн 1 i 10 жнiўня атрымаў на СП мiнеральную ваду, кошт якой склаў каля 23 мiльёнаў 151 тысячы рублёў: махляр для гэтага прадаставiў падробныя дакументы аднаго з акцыянерных таварыстваў Камянецкага раёна. «Дармавая» вада так спадабалася крымiнальнiку, што 29 жнiўня ён зноў з’явiўся на прадпрыемстве за чарговай партыяй прадукцыi. Аднак на гэты раз аферыст быў затрыманы. У адносiнах да яго ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Драгiчыне правахоўнiкi затрымалi прайдзiсвета, якi спрабаваў у чарговы раз «нагрэць» рукi на адным з сумесных прадпрыемстваў
|
|