21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абалбанiлi...

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Футбол

Стартавы матч да Еўра-2008 памiж нашай нацыянальнай зборнай i камандай Албанii наўрад цi задаволiў айчынных аматараў гульнi № 1. Як мы памятаем, напярэдаднi сустрэчы галоўны настаўнiк нашай дружыны Юрый Пунтус запэўнiваў, што нiякiх праблем не бачыць, усе iгракi ў добрай форме, а першы сапернiк — не самы моцны. Аднак паядынак на сталiчным «Дынама», якi завяршыўся ўнiчыю (2:2), змянiў прадстаўленне Юрыя Iосiфавiча аб албанцах.

У першым тайме беларусы гулялi так, быццам рэалiзоўвалi самыя смелыя планы — выхад у фiнальную частку чэмпiянату Еўропы. Аб гэтым намеры першым нагадаў Цiмафей Калачоў, якi на першай жа хвiлiне матча засмуцiў гасцей голам. Аднак радавалiся мы нядоўга: на 7-й хвiлiне суддзя назначыў небясспрэчны, на думку многiх, пенальцi ў вароты Васiля Хамутоўскага, i албанец Эрвiн Скела блiскуча выканаў адзiнаццацiметровы. I ўсё ж на перапынак нашы футбалiсты адправiлiся лiдарамi, бо на 24-й хвiлiне Максiм Рамашчанка вывеў нашу дружыну наперад. У другiм жа тайме беларусы не змаглi ўтрымаць перавагу, саступiлi iнiцыятыву па ўсiм полi, «транжырылi» галявыя моманты, i ў вынiку падзялiлiся з сапернiкамi ачкамi — 2:2.

Пасля матча Юрый Пунтус не хаваў свайго ўражання ад гульнi албанцаў:

— Матч быў напружаным. Iнтрыга захоўвалася да яго заканчэння. Хоць я i глядзеў гульню албанцаў на вiдэа, але на справе сёння сапернiкi аказалiся мацнейшымі. Магчыма, калi б другi гол нам забiлi раней, то ўдалося б яшчэ адыграцца, а так тэмпу i сiл iгракам ужо не хапала, ды i гуляць на полi пасля працяглага дажджу цяжкавата. Канешне, мы згубiлi ачкi, але панiкi няма: паспрабуем вярнуць iх у iншых матчах.

Прыемна здзiўлены выступленнем сваiх падначаленых быў i коўч зборнай Албанii Ота Барыч:

— Сустрэча праходзiла на вялiкiх хуткасцях. Абедзве зборныя паказвалi адкрыты футбол. Калi ў першым тайме вялi беларусы, а мы памылялiся, то ў другiм пасля правядзення замен мы здолелi выправiць сiтуацыю. Гэты матч пераканаў, што наша каманда можа даць бой не толькi беларусам, але i балгарам, i, магчыма, галандцам.

Дарэчы, самае вялiкае i адзiнае дасягненне албанцаў было ў далёкiм 1946-м, калi яны ў барацьбе з югаславамi заваявалi Балканскi кубак. Год таму каманда заняла толькi 5-е месца ў другой адборачнай групе еўрапейскай зоны чэмпiянату свету-2006, прапусцiўшы наперад Украiну, Турцыю, Данiю, Грэцыю i апярэдзiўшы Грузiю i Казахстан. Аднак тады зборную ўзначальваў немец Ханс-Петэр Брыгель. З прыходам жа ў гэтым сезоне на трэнерскi мосцiк харвацкага спецыялiста Ота Барыча албанцы ўжо паспелi разжыцца сухой перамогай у таварыскай сустрэчы з Сан-Марына — 3:0.

Сапернiкi па нашай групе «G» згулялi наступным чынам: Люксембург—Галандыя — 0:1, Румынiя—Балгарыя — 2:2. У галандцаў — 3 ачкi, у Румынii, Балгарыi, Албанii i нашай краiны — па 1. Славенiя i Люксембург пакуль ачкоў не набылi.

Група «А»: Сербiя—Азербайджан — 1:0, Польшча—Фiнляндыя — 1:3; група «В»: Шатландыя—Фарэры — 6:0, Грузiя—Францыя — 0:3, Iталiя—Лiтва — 1:1; група «С»: Мальта—Боснiя i Герцагавiна — 2:5, Венгрыя—Нарвегiя — 1:4, Малдова—Грэцыя — 0:1; група «D»: Чэхiя—Уэльс — 2:1, Славакiя—Кiпр — 6:1, Германiя—Iрландыя — 1:0; група «Е»: Англiя—Андора — 5:0, Эстонiя—Iзраiль — 0:1; група «F»: Паўночная Iрландыя—Iсландыя — 0:3, Латвiя—Швецыя - 0:1, Iспанiя—Лiхтэнштэйн — 4:0.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стартавы матч да Еўра-2008 памiж нашай нацыянальнай зборнай i камандай Албанii наўрад цi задаволiў айчынных аматараў гульнi № 1
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика