Вы трохсоты? Вам бясплатна!Акцыi Цiкавую акцыю да пачатку новага навучальнага года (да 10 верасня ўключна) вырашылi правесцi ў цырульнi Чэрвеньскага раённага камбiната бытавога абслугоўвання. Яе дэвiз — «Кожны трохсоты клiент абслугоўваецца бясплатна!».— Гэта даўняя задумка, — зазначае загадчыца Дома быту Таццяна Цалко. — Нават не чакалi, што першы трохсоты клiент з’явiцца так хутка... Штодзень лiчылi, колькi наведвальнiкаў абслугоўваюць у мужчынскай i жаночай залах. Iх колькасць вагалася. Напрыклад, у суботу да нас на стрыжку, прычоску i добры настрой завiталi 87 чалавек, а ў панядзелак — усяго 14... Але, тым не менш, праз тыдзень у жаночую залу ўвайшла трохсотая з пачатку акцыi наведвальнiца... — Ведаеце, — крыху разгублена ўсмiхаецца загадчыца дзiцячага садка вёскi Красны Дар Чэрвеньскага раёна Людмiла Доўнар, — нiколi нiчога не выйгравала. Гэта першы раз за ўсё жыццё. Канешне ж, вельмi прыемна, што бясплатна пастрыглi i зрабiлi прычоску. Не, нiякай асаблiвай нагоды для наведвання цырульнi не было. Я заўсёды стрыгуся i раблю прычоску для сябе... Прычым ужо даўно ў аднаго i таго ж майстра — Ларысы Кiсель. А пра акцыю нават нiчога не ведала. Прыемная нечаканасць... Акцыя працягваецца... Пра яе поспех сведчыць той факт, што «юбiлейны» наведвальнiк з’яўляецца з перыядычнасцю раз у тыдзень. Святлана АДАМОВIЧ, карэспандэнт газеты «Раённы веснiк», г. Чэрвень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цiкавую акцыю да пачатку новага навучальнага года (да 10 верасня ўключна) вырашылi правесцi ў цырульнi Чэрвеньскага раённага камбiната бытавога абслуг |
|