У расклад руху аўтобусаў з Мiнска ўнесены змены
У сувязi са шматлiкiмi просьбамi пасажыраў, пачынаючы з 6 верасня арганiзоўваецца рух аўтобусаў вялiкай умяшчальнасцi ва ўсе днi тыдня па маршрутах: «Мiнск—к.п. Нарач» (07.40, ад к.п. Нарач у 13.30); Мiнск—Лельчыцы (13.30, з Лельчыц у 12.30); «Мiнск—Хоцiмск» (08.50, з Хоцiмска ў 07.35). Таксама аўтобусы вялiкай умяшчальнасцi па выхадных днях пачнуць хадзiць па маршрутах: «Мiнск—Браслаў» (8.10, з Браслава ў 17.20), «Мiнск—Жыткавiчы (7.40, з Жыткавiч у 16.10); «Мiнск—Чачэрск» (8.10, з Чачэрска ў 16.45); «Мiнск—Клiмавiчы» (10.30, з Клiмавiчаў у 8.10).
Разам з тым, па тэхнiчных прычынах не будзе выконвацца рэйс па пятнiцах 8, 15, 22 i 29 верасня па маршруту «Мiнск—Гродна (20.00). У сувязi з невялiкiм пасажырапатокам з 9 верасня прыпыняецца рух аўтобусаў па маршрутах: «Мiнск—Бабруйск» (9.20, з Бабруйска ў 11.50) па суботах i нядзелях; «Мiнск—Салiгорск» (8.00, з Салiгорска ў 12.00) ва ўсе днi тыдня. Акрамя гэтага, з першага верасня пачаўся рух аўтобусаў па маршруту «Мiнск—Градзянка» (08.40, 14.40) ва ўсе днi тыдня i па экспрэснаму прыгараднаму маршруту «Мiнск—Радашковiчы» праз пас. Лясное, Юзуфава. На Радашковiчы рэйсы будуць ажыццяўляцца з Мiнска ад аўтавакзала «Маскоўскi» ў 7.45, 11.37 i 15.30 (з Радашковiчаў у 9.45, 13.35, 17.04) па ўсiх днях тыдня. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са шматлiкiмi просьбамi пасажыраў, пачынаючы з 6 верасня арганiзоўваецца рух аўтобусаў вялiкай умяшчальнасцi ва ўсе днi тыдня па маршрутах |
|