Рубель РФ «пазалочаны»...
Iгар ГРЫШЫН
На ўнутраным валютным рынку i ў знешнегандлёвых разлiках Беларусi на сённяшнi дзень расiйскi рубель займае каля 20—30 працэнтаў ад агульнага аб’ёму i па ўзроўню выкарыстання саступае толькi долару ЗША.
Згодна з апошнiм рашэннем Нацбанка, цяпер актывы ў расiйскiх рублях будуць уключацца ў склад мiжнародных рэзерваў Беларусi ў нацыянальным вызначэннi (золатавалютныя рэзервы), паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. Як патлумачыў Мiхаiл Журавовiч, гэты крок зроблены з улiкам некалькiх фактараў. Як вядома, з пачатку лiпеня ў Расii былi адменены ўсе валютныя абмежаваннi, што значна наблiзiла расiйскi рубель да пераходу ў разрад свабоднаканвертуемых валют. Да таго ж на працягу апошнiх гадоў значна павысiўся суверэнны крэдытны рэйтынг РФ. Як адзначаюць у Нацбанку, па меры далейшага росту даверу ў свеце да расiйскага рубля i павелiчэння яго выкарыстання ў мiжнародных разлiках, галоўным банкам нашай краiны будзе разгледжана пытанне аб прыняццi рашэння па ўдзельнай вазе расiйскага рубля ў структуры рэзервовых валют.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўнутраным валютным рынку i ў знешнегандлёвых разлiках Беларусi на сённяшнi дзень расiйскi рубель займае каля 20—30 працэнтаў ад агульнага аб’ёму i
|
|