Выратавальныя флiкеры
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны толькi за мiнулыя выхадныя днi ў Беларусi пад коламi транспартных сродкаў загiнулi 6 пешаходаў i 5 веласiпедыстаў. Супрацоўнiкi ДАI звяртаюцца да вадзiцеляў з заклiкам быць больш уважлiвымi i пiльнымi падчас руху ў цёмны час сутак i ў дажджлiвае надвор’е, выконваць хуткасны рэжым. А пешаходам i веласiпедыстам рэкамендуецца выкарыстоўваць святлоадбiвальныя элементы — гэтак званыя флiкеры. Як сведчаць даследаваннi нарвежскiх вучоных, у пешаходаў, на чыiм адзеннi прымацаваны флiкеры, рызыка трапiць у аварыю змяншаецца на 85 працэнтаў. Справа ў тым, што пешахода без святлоадбiвальнага знака вадзiцель можа заўважыць на адлегласцi 25—40 метраў i не заўсёды паспявае прыняць меры для прадухiлення наезду. А чалавека з флiкерам пры блiжнiм святле фар аўтамабiля бачна за 130—140 метраў, пры дальнiм — на адлегласцi 400 метраў. Дзяржаўтаiнспекцыя таксама нагадвае, што ў адпаведнасцi з Правiламi дарожнага руху пешаходы, якiя iдуць па праезнай частцы дарогi, у цёмны час сутак абавязаны абазначыць сябе святлоадбiвальным элементам. За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжаны штраф да 0,5 базавай велiчынi — 15,5 тысячы рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны толькi за мiнулыя выхадныя днi ў Беларусi пад коламi транспартных сродкаў загiнулi
|
|