Эфектыўнасць iнтэграцыйных працэсаў залежыць ад работы галiновых органаў СНД
БЕЛТА
Эфектыўнасць iнтэграцыйных працэсаў у многiм залежыць ад работы галiновых органаў Садружнасцi, перакананы прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.
Выступаючы на сустрэчы з кiраўнiкамi вышэйшых органаў фiнансавага кантролю краiн—удзельнiц СНД, кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што больш за ўсё ў рамках СНД ён цэнiць супрацоўнiцтва кiраўнiкоў ведамстваў. Нагадаўшы аб прапановах па рэфармаванню Садружнасцi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што «нi ў якiм выпадку нельга разбураць ужо створанае ў СНД», i галоўным аргументам ў падтрымку гэтай пазiцыi прывёў прыклад дзейнасцi галiновых органаў Садружнасцi. «Калi мы (кiраўнiкi дзяржаў, урадаў) неэфектыўна працуем, то прафесiяналы пацвярджаюць эфектыўнасць сваёй дзейнасцi. Яны размаўляюць на адной мове», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. «I якая б нi была палiтыка ў Беларусi, Украiне, Грузii, Расii, усё роўна ў прафесiяналаў агульныя праблемы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У адзiночку нi адна дзяржава не справiцца. Разам мы зможам змагацца з гэтым злом — эканамiчнымi злачынствамi, якiя захлiснулi нашы дзяржавы». Пры гэтым прэзiдэнт заявiў, што Беларусь будзе падтрымлiваць у рамках СНД стварэнне iншых прафесiйных саветаў. «Гэта наша прынцыповая пазiцыя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. (Больш падрабязна — у наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эфектыўнасць iнтэграцыйных працэсаў у многiм залежыць ад работы галiновых органаў Садружнасцi, перакананы прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка |
|