21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблемы пiваварнай галiны не павiнны выпадаць з-пад увагi ўрада

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытаннi развiцця пiваварнай галiны i харчовай прамысловасцi краiны ў цэлым, а таксама перспектывы прыцягнення прамых замежных iнвестыцый 5 верасня прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў са старшынёй праўлення «Прiорбанк» ААТ Сяргеем Касцючэнкам. На сустрэчы таксама прысутнiчаў курыруючы гэту тэматыку намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Леанiд Анфiмаў.

Тры гады таму кiраўнiк дзяржавы даручыў «Прiорбанк» ААТ заняцца фiнансаваннем рэканструкцыi беларускiх буйнейшых пiваварных прадпрыемстваў.

Як праiнфармаваў Сяргей Касцючэнка, у цэлым даручэнне прэзiдэнта выканана. Айчыннае пiва карыстаецца попытам, яно па смакавых якасцях i па цане з’яўляецца канкурэнтаздольным. Напрыклад, рыначная цана ААТ «Крынiца» толькi за апошнiя 3 гады вырасла ў 4 разы.

Наступны этап у развiццi пiваварнай галiны рэспублiкi — прыцягненне прамых замежных iнвестыцый. Паводле слоў Сяргея Касцючэнкi, да айчынных пiваварных прадпрыемстваў праяўляюць цiкавасць замежныя iнвестары: з чатырох буйнейшых пiваварных кампанiй тры сусветныя вытворцы падалi заяўку i гатовы прыйсцi на беларускi рынак. Iх iнтарэс звязаны з пакупной здольнасцю беларусаў, патэнцыялам росту спажывання пiва i перспектывамi развiцця вытворчасцi.

На сустрэчы былi падрабязна абмеркаваны кандыдатуры патэнцыяльных iнвестараў i магчымыя ўмовы iх работы.

Асаблiвая ўвага была ўдзелена праблеме вытворчасцi ў рэспублiцы пiваварнага ячменю. Сяргей Касцючэнка падкрэслiў, што ў гэтым годзе на ўраджай пiваварнага ячменю негатыўна паўплывалi неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Тым не менш, на думку старшынi праўлення «Прiорбанк» ААТ, у Беларусi можна атрымлiваць высакаякасную сыравiну для вытворчасцi пiва.

Непрафесiйная вытворчасць пiваварнага ячменю, спробы чыноўнiкаў змянiць ДАСТы ў пiваварэннi для прыкрыцця сваёй некампетэнтнасцi, неадпаведныя рэчаiснасцi рапарты аб нiбыта добрым становiшчы спраў у гэтай сферы павiнны адысцi ў нябыт, i мы павiнны самi навучыцца вырошчваць высакаякасную сыравiну — у такiм рэчышчы iшла размова на сустрэчы. У сувязi з гэтым кiраўнiк дзяржавы даў адпаведныя даручэннi.

Пры гэтым прэзiдэнт выказаў неўразуменне: чаму такiя важныя пытаннi «праходзяць мiма» чыноўнiкаў, урада i прэм’ер-мiнiстра ў прыватнасцi.

У час гутаркi была закранута i праблема развiцця ў краiне культуры ўжывання спiртных напiткаў. Была таксама выказана занепакоенасць у сувязi з тым, што нiзкаякасныя пладова-ягадныя вiны сёння таннейшыя i больш даступныя за якаснае пiва. Па вынiках сустрэчы кiраўнiк дзяржавы рэзюмаваў: замежныя iнвестары павiнны прыйсцi i працаваць у пiваварнай галiне Беларусi, заплацiўшы рэальную цану. Для пошуку аптымальных варыянтаў будзе праведзены адкрыты iнвестыцыйны конкурс.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi развiцця пiваварнай галiны i харчовай прамысловасцi краiны ў цэлым, а таксама перспектывы прыцягнення прамых замежных iнвестыцый 5 верасня прэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика