Нацыянальнае прадпрымальнiцтва ў СМI
Рэспублiканскi конкурс «Лепшае асвятленне i прапаганда ў сродках масавай iнфармацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi» аб’яўлены Мiнэканомiкi Беларусi.
Як адзначаюць у мiнiстэрстве, яго мэтай з’яўляецца асвятленне ў дзяржаўных СМI прадпрымальнiцкай дзейнасцi, аб’ектыўнага адлюстравання ролi прадпрымальнiцкага сектара ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны, а таксама стварэнне станоўчага iмiджу нацыянальнага прадпрымальнiцтва. Прымаюцца ж на конкурс матэрыялы, што былi апублiкаваныя цi выйшлi ў эфiр у перыяд з 1 студзеня па 1 кастрычнiка 2006 года. Аўтары i калектывы, якiя маюць намер паўдзельнiчаць у iм, павiнны да 1 лiстапада гэтага года прадаставiць у Мiнэканомiкi заяўку з прыдаткам конкурсных матэрыялаў у парадку, што вызначаны Палажэннем аб рэспублiканскiм конкурсе «Лепшае асвятленне i прапаганда ў сродках масавай iнфармацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi», зацверджаным пастановай Мiнэканомiкi Беларусi ад 23 жнiўня 2006 года № 139. Праводзiцца конкурс будзе па наступных намiнацыях: 1. «Дзяржаўная палiтыка ў сферы прадпрымальнiцтва». 2. «Прадпрымальнiцтва ў малых гарадах i сельскiх населеных пунктах». 3. Чалавек справы». У кожнай намiнацыi работы будуць ацэньвацца па наступных катэгорыях: рэспублiканскiя перыядычныя выданнi; мясцовыя перыядычныя выданнi; тэлеперадачы. Матэрыялы з адзнакай на «Конкурс» накiроўваюцца па адрасу: 220050 Мiнск, вул. Мяснiкова, 39, Дэпартамент па прадпрымальнiцтву Мiнiстэрства эканомiкi. Што датычыцца больш падрабязнай iнфармацыi аб конкурсе, то з ёй можна азнаёмiцца на сайце Мiнэканомiкi www.economy.gov.by i па тэлефонах: 200-32-29, 200-79-15. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi конкурс «Лепшае асвятленне i прапаганда ў сродках масавай iнфармацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi» аб’яўлены Мiнэканомiкi Беларусi |
|