Саджанцам не хапае харчавання
Адна з распаўсюджаных памылак садаводаў — саджаць маладыя пладовыя дрэвы на месцы старых. Глеба ж мае ўласцiвасць стамляцца. Калi на адным i тым жа месцы доўгi час растуць адны i тыя ж культуры, то ў глебе змяншаецца колькасць тых рэчываў, якiя неабходны для паўнацэннага развiцця маладых раслiн. Пагаршаюцца i фiзiчныя ўласцiвасцi глебы. У вынiку тармозiцца рост парасткаў у дарослых дрэў, а маладыя дрэвы спачатку растуць, але пазней спыняюцца ў росце. У iх пачынаецца адмiранне верхавiнкi.
Маладыя дрэвы на месцы старых рэкамендуецца саджаць не раней чым праз пяць гадоў. Глеба павiнна адпачыць. Калi ўсё ж такi даводзiцца саджаць дрэвы на старым месцы, то пасля яблынь i груш саджаюць вiшнi i слiвы. Iншымi словамi, костачкавыя культуры павiнны iсцi на змену семечкавым i наадварот. Але перш чым пасадзiць саджанцы, неабходна сабраць рэшткi старых каранёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з распаўсюджаных памылак садаводаў — саджаць маладыя пладовыя дрэвы на месцы старых. Глеба ж мае ўласцiвасць стамляцца
|
|