Клопаты на ягаднiку
Асноўныя работы на ягаднiках у вераснi — догляд сунiц i малiны. Праверце, цi не заглыблена пасадка сунiц. Калi асяродак расады не бачны на паверхнi глебы, адной рукой куст трэба падцягнуць уверх, а другой — абцiснуць глебу вакол яго. Калi гэтага не зрабiць, расада можа загiнуць.
Адразу пасля збору ягад на малiнніку трэба выразаць усе старыя парасткi: чым раней — тым лепш. Зразаюць парасткi так, каб не заставалася пянькоў, на якiх можа пасялiцца малiнная моль. Адразу ж зразаюць i слабыя парасткi — яны ўсё роўна не дадуць ураджаю. Парасткi, якiя засталiся, аказваюцца ў лепшых умовах асвятлення i падрыхтоўкi да зiмы. У вераснi таксама неабходна правесцi i папераджальную падрыхтоўку глебы пад пасадку кустоў малiны, парэчак i агрэсту. Некаторыя лiчаць, што малiна, парэчкi i агрэст валодаюць павышанай ценевынослiвасцю. Але гэта не так. Хоць ягадныя кусты i вызначаюцца большай ценевынослiвасцю, чым пладовыя пароды, злоўжываць гэтым не варта. Чырвоныя парэчкi могуць расцi ў прамежках памiж двума дрэвамi, таму што яны менш патрабавальныя да ўмоў асвятлення. Агрэст праяўляе больш высокiя патрабаваннi да асвятлення, таму яго нельга высаджваць памiж дрэвамi. У пачатку верасня працягваюць пасадку адраўнелых чаранкоў чырвоных i белых парэчак, а з 2-3-й дэкады месяца прыступаюць да размнажэння чорных парэчак. У другой палове верасня выкопваюць на расаду парасткi малiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя работы на ягаднiках у вераснi — догляд сунiц i малiны. Праверце, цi не заглыблена пасадка сунiц |
|