Як выратаваць капусту
Многiх агароднiкаў, асаблiва тых, у каго агарод размешчаны на нiзкiм вiльготным месцы, засмучае, калi вонкавае лiсце на капусных качанах паўсюдна пабiтае дзiрачкамi. Гэта значыць, тут «папрацавалi» смаўжы. Самiх шкоднiкаў узень убачыць нельга, яны ў гэты час сядзяць дзесьцi ў цiхiм цянiстым месцы. А вось уначы выходзяць на «паляванне», i тут iх можна адлавiць, калi асвяцiць кiшэннымi лiхтарыкамi.
Зразумела, што гэты занятак не вельмi прыемны. Ёсць i iншыя сродкi. Смаўжы баяцца вапны, попелу, даламiтавай мукi, табачнага пылу. Можна падсыпаць што-небудзь з гэтага пад кожны карашок. Яшчэ больш сур’ёзная мера — апырскаць капусту медным купарвасам (1 г на 2 л вады). Можна прымянiць i спецыяльныя хiмiкаты. Яны засцерагуць капусту i ад грызучых вусеняў. Пры гэтым трэба памятаць, што яд захоўвае дзейснасць да 20 дзён, у гэты перыяд качаны не трэба выкарыстоўваць у ежу. Адлоўлiваюць смаўжоў i пры дапамозе раскладзеных у баразне дошчачак, кускоў шыферу, рубероiду. Удзень смаўжы запаўзаюць пад iх, потым можна сабраць i знiшчыць шкоднiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiх агароднiкаў, асаблiва тых, у каго агарод размешчаны на нiзкiм вiльготным месцы, засмучае, калi вонкавае лiсце на капусных качанах паўсюдна пабi |
|