I эсэ напiсаць, i пiрагi спячы ўмеюць брэсцкiя паштавiкi
Святлана ЯСКЕВIЧ
Пераможцамi конкурсу прафесiйнага майстэрства сярод брэсцкiх паштавiкоў сталi начальнiк 9-га аддзялення паштовай сувязi Баранавiчаў Таццяна Якубовiч i начальнiк аддзялення паштовай сувязi вёскi Камень Кобрынскага раёна Галiна Люкевiч.
Старшыня журы конкурсу намеснiк дырэктара Брэсцкага фiлiяла РУП «Белпошта» Вольга Юрашэвiч расказала карэспандэнту «Звязды»: « У судзейскай калегii была вельмi няпростая задача. Год ад году расце майстэрства нашых работнiкаў, набываючы вопыт, яны лепш рыхтуюцца да самога конкурсу. I калi па асноўных заданнях спаборнiцтваў проста падсумоўваюцца балы, то за дамашнiя работы аддаць каму-небудзь перавагу бывае надзвычай складана. Напрыклад, патрабавалася падрыхтаваць электронную прэзентацыю на тэму «Я i мая прафесiя». Таццяна Цiтунiна з Бярозы зрабiла сапраўднае эсэ пра свой рабочы дзень. I ў гэтым творы многiя калегi пазналi сябе. Зрабiць паштовую тару будучага найбольш арыгiнальна ўдалося таксама сувязiстам з Бярозы. Паштовую скрынку яны змайстравалi з прыродных матэрыялаў. Сама па сабе яна ўжо нагадвае сувенiр». Яшчэ Вольга Мiхайлаўна расказала, як работнiкi паштовай сувязi спявалi i танцавалi, якiя прыгожыя торты спяклi, каб зрабiць конкурс сапраўдным святам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцамi конкурсу прафесiйнага майстэрства сярод брэсцкiх паштавiкоў сталi начальнiк 9-га аддзялення паштовай сувязi Баранавiчаў Таццяна Якубовiч i |
|