21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пiлiгрым» iдзе ў паход

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Энтузіясты

Вiцябчанiн Васiль Калтуноў — адзiн з нямногiх у краiне энтузiястаў, вопытных турыстаў, якi актыўна прапагандуе аматарскi i прафесiйны турызм, якiм могуць займацца ўсе жадаючыя. Ён на асабiстым прыкладзе паказвае, што цiкавае хобi можа стаць асновай для здаровага ладу жыцця. Заўсёды падчас заняткаў разам з усiмi «выкладваецца на ўсе 100 працэнтаў». А колькi цяжкiх падлеткаў ён перавыхаваў, нават складана падлiчыць. А колькi людзей розных прафесiй i ўзростаў удзячныя яму за цiкавае захапленне, якое адкрывае свет.

Васiль Васiльевiч пакарыў пiкi гор Цянь-Шань вышынёй больш за 7 тысяч метраў, Памiра i многiя iншыя. Акрамя горнага турызму ходзiць у лыжныя, пешыя паходы, як i ў водныя, а таксама веласiпедныя. Актыўны, здаровы лад жыцця палюбiў яшчэ ў дзяцiнстве: успамiнае, што ў фiзкультуры з 6 гадоў, а сур’ёзна ў спорце з 6 класа. Пачаў займацца тады лёгкай атлетыкай, лыжамi... Усiм патроху. Пасля школы вучыўся ў Вiцебскiм тэхнiкуме фiзкультуры, а потым у Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце на факультэце фiзвыхавання. У Вiцебск прыехаў па размеркаванню. Да 1982 года працаваў трэнерам па спартыўнай гiмнастыцы ў школе алiмпiйскага рэзерву, дзе выкладаў, пачынаючы з 1979 года. Потым перайшоў на работу на Вiцебскi цагляны завод, дзе, дарэчы на ААТ «Керамiка» (сёння такую назву мае гэтае прадпрыемства), працуе i зараз. Тады ён узначальваў турыстычную секцыю, а цяпер адказвае за грамадзянскую абарону i спецчастку. I, як раней, курыруе спартыўнае жыццё.

Паводле слоў Васiля Васiльевiча, за ўсе гады iснавання турысцкага клуба, а яму ўжо больш за 20 гадоў, яго заняткi наведвалi сотнi чалавек. «Сапраўды, цяжка падлiчыць, колькi ў мяне было вучняў, — расказвае старшыня клуба. — Бывае, прыйдзеш у нейкую iнстанцыю, а мяне пытаюць: няўжо вы мяне не памятаеце?

Пры гэтым заўсёды былi актывiсты, якiя, нягледзячы на многiя жыццёвыя праблемы, непрыемныя падарункi лёсу, заставалiся вернымi турысцкаму руху. I сёння каля 40 чалавек пастаянна займаюцца любiмай справай. Большасць сярод iх жанчыны! Ёсць i былыя «цяжкiя» падлеткi, якiх у свой час Калтуноў натхнiў «стаць турыстамi». Ён упэўнены, што многiх з «цяжкiх» заўсёды можна «спынiць» i «зацiкавiць». Галоўнае — даць iм шанц па-добраму праявiць сябе, даць iм магчымасць разам з аднагодкамі пазаймацца спортам, запрасiць у паход. I яны ў вынiку адчуваюць добрыя адносiны да сабе, i, па-сапраўднаму, перавыхоўваюцца, бо ў iх з’яўляюцца новыя сябры, а галоўнае—карыснае для здароўя i жыцця хобi.

Канешне, не кожны можа вытрымаць цяжкiя фiзiчныя нагрузкi. Займаюцца фiзкультурай i спецпадрыхтоўкай 2 разы штотыднёва мiнiмум па 2 гадзiны: за гэты час прабягаюць крос даўжынёй 6—7 кiламетраў, потым лазяць па дрэвах, каб адпрацаваць альпiнiсцкае майстэрства. А па нядзелях — тэхнiчная падрыхтоўка за горадам: у вялiкiх кар’ерах гарадскога пасёлка Руба, дзе здабываюць даламiт. Бачылi б вы, якi дзiўны трэнiровачны шлях у вышыню для скальнай трэнiроўкi на лядовай сцяне, якая з’яўляецца ў вынiку сцёку ў кар’ер грунтовых вод! А шырынёй гэтыя «скалы» метраў пад 10, вышынёй — каля 6!

У «Пiлiгрыме» займаюцца людзi самых розных узростаў: ад 15 гадоў i да... пенсii. Турызмам можна займацца ўсё жыццё i адпаведна хадзiць у паходы, якiя па сiлах адолець. Моладзь заўсёды была самай жаданай у клубе. Маладых патэнцыяльных членаў шукаюць у ВНУ i iншых навучальных установах, вывешваюць аб’явы, i жадаючыя прыходзяць на заняткi. Прывабнасць турызму i ў тым, што ён не патрабуе шмат сродкаў. Рукзак, прадукты харчавання i мiнiмум амунiцыi для адной паездкi ў горы каштуюць каля 150 долараў. Пры гэтым вельмi прэстыжныя Гiмалаi жадаючым тут пабываць будуць каштаваць некалькi тысяч долараў, бо вельмi дарагi дазвол на пакарэнне вяршыняў i г.д. Але ж Гiмалаi не самыя прыгожыя месцы на зямлi. Ёсць «куды залезцi» параўнальна недалёка i за меншыя грошы. Канешне, цяпер, у прынцыпе, самае дарагое для турыстаў — гэта бiлеты на чыгунку.

У вельмi цяжкiя горныя паходы навiчкоў не бяруць, а ў нескладаныя пасля падрыхтоўкi — калi ласка. А колькi ўражанняў даюць такiя паездкi, колькi цудоўных фотаздымкаў на памяць! У прыватнасцi, у кабiнеце Васiлiя Васiльевiча ёсць вялiкi фотаздымак эдэльвейса — маленькай горнай кветачкi непаўторнай прыгажосцi.

Перад далёкiмi паходамi ўсе яго ўдзельнiкi абавязкова iдуць у палiклiнiку. I неабходна вылечыць зубы, каб з-за перападаў цiску не развiўся карыес. Дарэчы, гумкi з-за адсутнасцi магчымасцi цывiлiзавана пачысцiць зубы становяцца для альпiнiстаў жыццёвай неабходнасцю. Мiж iншым, ёсць стэрэатып быццам турысты ў гарах не могуць ужываць гарачыя стравы. Ёсць у iх прымусы, з дапамогай якiх яны абавязкова падаграюць ежу. Добрае, якаснае, правiльнае харчаванне — умова паспяховага пераадольвання цяжкасцяў у горных паходах.

Клуб — своеасаблiвая «лакмусавая паперка» для праверкi характару людзей. Вельмi цяжкi характар з’яўляецца гарантыяй таго, што хутка ты больш не будзеш займацца. Пры гэтым нiхто не будзе табе забараняць трэнiравацца. Проста чужакi самi «адсейваюцца». Пачуццё каманды — гэта тое, чаму нельга навучыць.

Затое тыя, каму пашанцавала застацца «пiлiгрымамi», нiколi аб гэтым не шкадуюць. Вопытныя альпiнiсты заўважаюць, што толькi ў гарах раптам могуць праявiцца паэтычныя i музычныя таленты. Нездарма за натхненнем заходзiлi да гор некаторыя славутыя паэты i iншыя творчыя людзi. А яшчэ абвастраюцца пачуццi, ды так, што пасля сумеснага ўваходжання мужчына i жанчына нярэдка ўступаюць у шлюб. I, зразумела, лепшай праверкi, як быць у адной звязцы ў гарах, i быць не можа для будучай сямейнай пары. Абавязковая традыцыя альпiнiстаў — пакiнуць на гары ў каробачцы запiску са сваiмi прозвiшчамi, а наступная група знойдзе яе i, калi трэба, пацвердзiць, што вяршыня была пераадолена калегамi.

Сям’я вопытнага турыста прывыкла да яго доўгачасовых паходаў. Жонка аднойчы была разам, а ў гонар дачкi назвалi адну з вяршынь на Кольскiм паўвостраве — Марыша. Зараз Марына выхоўвае маленькага сына, замужам. На жаль, часу для заняткаў турызмам не хапае.

Былi энтузiясты з «Пiлiгрыма» i ў лыжных паходах на Кольскiм паўвостраве, у Карпатах, на Палярным Урале, хадзiлi i пешшу ў тундру, па вадзе падарожнiчалi па Беларусi, на веласiпедах праязджалi сотнi кiламетраў. У «Болдзiнскую восень» збiраюцца ў знакамiтыя пушкiнскiя горы. Калi мы гутарылi з кiраўнiком клуба, ён таксама адзначыў, што ўжо ёсць чыгуначныя бiлеты на цэнтральны Каўказ. Значыць, будуць новыя ўражаннi для ўспамiнаў i падставы для iнтэрв’ю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiцябчанiн Васiль Калтуноў — адзiн з нямногiх у краiне энтузiястаў, вопытных турыстаў, якi актыўна прапагандуе аматарскi i прафесiйны турызм, якiм м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика