5,23 мiльёна беларусаў — мабiланосцы
Iна АРЭХАВА
Дарэчы На пачатак восенi колькасць карыстальнiкаў мабiльнай сувязi стандарту GSM у краiне перавысiла 5 мiльёнаў 230 тысяч чалавек.За жнiвень абаненцкая база кампанii «Мабiльныя Тэлесiстэмы» павялiчылася на 105 тысяч, «Мабiльнай лiчбавай сувязi» («Velcom») — на 75 тысяч карыстальнiкаў. Паслугамi гэтых двух аператараў сёння карыстаюцца больш за 2 мiльёны 785 тысяч i 2 мiльёны 435 тысяч беларусаў адпаведна. Зона дзеяння сеткi «Velcom» аператара «МЛС» ахоплiвае больш за 72 працэнты тэрыторыi краiны, на якой пражывае звыш 91 працэнта насельнiцтва. Зона дзеяння «МТС» ахоплiвае 61 працэнт тэрыторыi, дзе пражывае каля 90 працэнтаў насельнiцтва. Клiенты «Velcom» могуць карыстацца паслугай мiжнароднага роўмiнга ў 124 краiнах у сетках 235 GSM-аператараў, клiенты «МТС» — у 113 краiнах у сетках 192 GSM-аператараў. Паслугамi дзяржаўнага аператара сотавай сувязi стандарту GSM «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» (БеСТ), якi пачаў працаваць з 19 снежня мiнулага года, па стану на 1 верасня карыстаюцца 10,5 тысячы абанентаў. Прырост у жнiўнi склаў 500 абанентаў. За мiнулы месяц тэрыторыя пакрыцця «БеСТ» значна пашырылася: паслугi гэтага аператара даступныя не толькi ў Мiнску, але i Гродне, Магiлёве, Вiцебску i Брэсце. Падключыць Гомель плануецца 14 верасня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак восенi колькасць карыстальнiкаў мабiльнай сувязi стандарту GSM у краiне перавысiла 5 мiльёнаў 230 тысяч чалавек |
|