21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Энцыклапедыя — пашпарт дзяржавы

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

— Энцыклапедыя — такi ж атрыбут дзяржаўнасцi, як герб, сцяг, гiмн, — упэўнены галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь ПАШКОЎ.

З Генадзем Пятровiчам мы пагутарылi лiтаральна перад яго ад’ездам на Мiжнародную кнiжную выставу-кiрмаш у Маскве. Беларускай дэлегацыi ёсць чым ганарыцца: спецыяльнае журы, што засядала напярэдаднi выстаўкi, прызнала беларускiя працы лепшымi ў дзвюх намiнацыях. Першы том энцыклапедыi «Рэспублiка Беларусь» (для даведкi: на сённяшнi дзень выйшла два тамы, поўнае ж выданне будзе тады, калi да iх далучацца яшчэ чатыры, завяршыць гэту працу плануецца да сярэдзiны 2008 года) — адзначаны ў намiнацыi «Садружнасць». Сапраўдны ажыятаж выклiкала яшчэ адно беларускае выданне — двухтомнiк «Беларускi фальклор».

— У iм сабраны найбагацейшы матэрыял, — запэўнiвае Генадзь Пятровiч, — па-майстэрску аформлены нашым мастаком Валерыем Славуком: ён здолеў вельмi цiкава адлюстраваць вобразы шматлiкiх мiфалагiчных iстот. Гэтай энцыклапедыi прысуджаны дыплом «Мае ўнiверсiтэты». Выданне разлiчана на шырокае кола чытачоў: школьнiкi, студэнты, настаўнiкi.

Выданнi, выпушчаныя «Беларускай энцыклапедыяй» — сур’ёзныя, грунтоўныя, таму i часу адымаюць шмат: над «Беларускiм фальклорам», напрыклад, працавалi ажно 10 гадоў.

— Увесь час iшло назапашванне матэрыялу, — кажа Генадзь Пашкоў. — Праца гэта цяжкая i руплiвая. Спецыялiсты Акадэмii навук ставiлiся да нашых планаў скептычна — сумнявалiся, што набяром столькi матэрыялу. Сваёй працай мы даказалi, што беларуская спадчына — багатая, высокадухоўная. I людзi, што працавалi над гэтым выданнем, рабiлi гэта з любоўю.

Увогуле аўтарскi актыў выдавецтва налiчвае каля 6 тысяч чалавек, прычым сярод iх не толькi нашы суайчыннiкi, але i прадстаўнiкi Польшчы, Лiтвы, Расii. Абмеркавалi мы з Генадзем Пятровiчам i тое, наколькi карысна абменьвацца вопытам з замежнымi калегамi:

— Кожная такая выстаўка дазваляе нам азнаёмiцца з тым, што выпускаюць у iншых краiнах, параўнаць гэта з уласнымi дасягненнямi. За апошнiя 10 гадоў я наведаў мноства выстаў, пабываў i ў Варшаве, i ў Франкфурце-на-Майне. Кожны люты кнiжная выстаўка праводзiцца i ў нас. Ведаеце, абменьваючыся вопытам з лiтоўцамi, расiянамi, палякамi, нашы кнiгавыдаўцы падцягваюцца: мы годна прадстаўляемся, i гэта выдатна: сорамна ж заставацца недзе ў канцы абоза.

Нельга было не пацiкавiцца ў Генадзя Пятровiча, чым моцныя мы, а чым — суседзi.

— Беларусам варта павучыцца палiграфiчнаму выкананню, а iншаземцам у нас — глыбiнi асвятлення падзей, грунтоўнасцi.

Зноў пераконваемся ў тым, што галоўны беларускi рэсурс — людзi, бо тэматычны, зместавы пачатак вызначаюць спецыялiсты, узровень працы якiх залежыць ад квалiфiкацыi, майстэрства, а палiграфiчнае абсталяванне — гэта фiнансавы бок. Усе ведаюць, што палiграфiчнае абсталяванне, паперу i адпаведныя матэрыялы беларускiм прадпрыемствам даводзiцца закупляць за мяжой, як вынiк — высокi кошт прадукцыi. Знiзiць яго, а значыць зрабiць кнiгу даступнай шырокаму колу чытачоў, дазваляюць толькi дзяржаўныя датацыi. Галоўнага рэдактара «Беларускай энцыклапедыi» турбуе i iншае:

— Мы пераязджаем у аддалены раён горада. Гэта выклiкае адток кадраў. Зараз мы знаходзiмся блiзка ад аўтараў (тут i бiблiятэкi, i галiновыя iнстытуты Акадэмii навук, i ВНУ), i гэта вельмi зручна, бо за дзень часта даводзiцца завiзiраваць не адну сотню матэрыялаў... Нашы спецыялiсты вельмi каштоўныя — рэдактараў для энцыклапедый нiдзе не рыхтуюць, мы бяром на працу людзей з базавай адукацыяй (фiзiкаў, бiёлагаў, медыкаў), i толькi праз вопыт, практыку яны ператвараюцца ў энцыклапедычных рэдактараў...

Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» напярэдаднi юбiлею — у студзенi 2007-га выдавецтву споўнiцца 40. Планаў на будучае багата:

— Зараз працуем над энцыклапедыяй, рабочая назва якой «Кiно Беларусi», патрошкi iдзе назапашванне iнфармацыi. У планах мноства энцыклапедый: тэатральная, музычная, славянская, дзiцячая...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Энцыклапедыя — такi ж атрыбут дзяржаўнасцi, як герб, сцяг, гiмн, — упэўнены галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь ПАШКОЎ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика