21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасля «срэбра» ў вучобе — «золата» ў спорце

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Ведай нашых!

Беларуская юнiёрка з прыгожым iмем Васiлiса Марзалюк стала мацнейшай у вагавай катэгорыi 72 кiлаграмы на чэмпiянаце свету па вольнай барацьбе, якi завяршыўся ў Гватэмале. Трэнер спартсменкi Васiль Дзмiтрыевiч Крэза з гонарам паведамiў, што яго выхаванка — першая чэмпiёнка планеты ў вольнай барацьбе ў гiсторыi беларускага спорту. Акрамя таго яна студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта фiзiчнай культуры i выдатнiца.

— Васiлiса скончыла школу з сярэбраным медалём, а зараз заваявала «золата» i ў спорце, — распавядае настаўнiк. — Калi яна прыйшла да нас у шостым класе, я для сябе адразу выдзелiў яе па высокаму росту i вялiкай волi трэнiравацца. На мой погляд, выйграць на першынстве свету Васiлiсе вельмi дапамог Варшаўскi турнiр 10—14 жнiўня: там яна заняла толькi пятае месца сярод дарослых з-за сваiх памылак, але зрабiла патрэбныя высновы i, як бачым, выступiла блiскуча. Дарэчы, Васiлiса неаднойчы «абкатвалася» на дарослых чэмпiянатах i была ў прызёрах. Яна ў нас майстар спорту мiжнароднага класа.

Сама спартсменка ў адрозненне ад трэнера не разгледзела ў гэтым «золаце» вялiкага дасягнення, бо яно — толькi юнiёрскае, але ўзнагародзе высокай якасцi, канешне ж, радавалася:

— Паводле жараб’ёўкi, мне дасталася самая складаная група, таму я падумала: калi выйграю ў ёй, то стану чэмпiёнкай, — узгадвае дзяўчына. — Так i выйшла. Асаблiва цяжкай аказалася першая схватка з расiянкай, бо ў мяне ўсё яшчэ была аклiматызацыя.

— Ведаю, што спачатку вы займалiся бальнымi танцамi. Чаму ж дзяўчына аддала перавагу барацьбе?

— Да нас у клас прыйшоў мой цяперашнi трэнер i запрасiў прыходзiць трэнiравацца. З нашай школы ў зале сабралася каля 150 дзяўчат. Нават месца не хапала, але ў вынiку засталася я адна. Вольную барацьбу выбрала, таму што яна загартоўвае характар i дапамагае стаць упэўненай у сабе, а раней я надта сцiпла i нясмела сябе паводзiла.

— А цi дапамагалi калiсьцi навыкi па жыццi?

— Я нiколi, акрамя спаборнiцтваў, не б’юся, але калi спатрэбiцца, змагу сябе абаранiць. Праўда ў Гватэмале, дзе быў гэты чэмпiянат, мы з сяброўкамi спужалiся мужчын са зброяй, якiя там побач з магазiнамi стаялi i вырашылi не гуляць па вулiцах. А дома з задавальненнем хаджу на дыскатэкi: мне падабаецца музыка. На астатнiя забавы часу не хапае.

— Дзякуй за гутарку!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская юнiёрка з прыгожым iмем Васiлiса Марзалюк стала мацнейшай у вагавай катэгорыi 72 кiлаграмы на чэмпiянаце свету па вольнай барацьбе, якi зав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика