«Спортэкспа» запрашае
Надзея ДРЫЛА
З 6 па 8 верасня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» пры падтрымцы Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства гандлю, а таксама Мiнгарвыканкама пройдзе 3 Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Спортэкспа».
Гэта выстава арыентавана, у першую чаргу, на спецыялiстаў, аптовых пакупнiкоў, прадстаўнiкоў крамаў i спартыўных клубаў. Арганiзатары iмкнуцца стварыць аптымальныя ўмовы для iх працы, плануюць наладзiць сiстэму ўзаемадзеяння памiж вытворцамi i заказчыкамi, якiя працуюць у спартыўна-аздараўленчай галiне. У выставе прымаюць удзел беларускiя, а таксама расiйскiя i iтальянская кампанii. Удзельнiкi i наведвальнiкi атрымаюць магчымасць пазнаёмiцца з таварамi i паслугамi ў спартыўнай iндустрыi, змогуць наладзiць дзелавыя кантакты, атрымаць iнфармацыю аб рынку. Паралельна пройдуць семiнары на тэмы «Сучасны стан i перспектывы развiцця спартыўнай iндустрыi Рэспублiкi Беларусь» i «Дзiцячы фiтнэс — модныя тэндэнцыi цi жыццёвая неабходнасць». Забаўляльная праграма выставы таксама будзе цiкавай i насычанай. 7 верасня адбудзецца турнiр па Муай тай. На працягу ўсёй працы выставы кожны зможа стаць удзельнiкам турнiру па настольнаму тэнiсу. Пераможцы атрымаюць узнагароды. Акрамя гэтага, плануюцца выступленнi Беларускай Федэрацыi бодзiбiлдынга i фiтнэса, юных спартсменаў сталiцы. Працуе выстава 6—7 верасня з 10.00 да 18.00, 8 верасня да 17.00. Адкрыццё 6 верасня ў 12.00. Уваход бясплатны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 6 па 8 верасня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» пры падтрымцы Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства гандл |
|