Глеб заключыў пары з ван Персi
Iрына ПРЫМАК
Напярэдаднi Сёння ўвечары наша нацыянальная зборная правядзе другi адборачны матч да чэмпiянату Еўропы-2008 супраць самага моцнага ў групе «G» сапернiка — Галандыi. Сустрэча адбудзецца ў Эйндховене.Дарэчы, гэтая гульня магла б адбывацца без электраасвятлення па прычыне забастоўкi мясцовых рабочых: яны вырашылi адключыць электрычнасць у раёне арэны, каб выказаць свой пратэст супраць планаў урада па новаму законапраекту аб раздзяленнi абавязкаў кампанiй па вытворчасцi электраэнергii i яе продажу, а таксама страты працоўных месцаў. Аднак федэрацыя футбола Краiны цюльпанаў палiчыла, што зрыў матча паўплывае на выступленне зборнай, а магчыма, Галандыю наогул выключаць з чэмпiянату, таму былi прыняты адпаведныя меры. Напярэдаднi паядынку буйная энергетычная кампанiя «Essent», якая адказвае за асвятленне стадыёна, запэўнiла, што гульня ў Эндховене пройдзе па плану. Праўда, са знiкненнем гэтай праблемы з’явiлася яшчэ адна. Для нашай зборнай. Справа ў тым, што некаторыя беларускiя iгракi засталiся па-за гульнёй пасля першага матча. Так, форварду Вiталю Булыгу была зроблена аперацыя з-за пералому скулы, пад пытаннем выхад на поле нападаючага Вячаслава Глеба, бо ён атрымаў пашкоджанне ў сустрэчы з Албанiяй. За дзень да адлёту ў Галандыю стала вядома, што ў другiм матчы не згуляюць паўабаронца Аляксандр Кульчы i нападаючы Вiталь Кутузаў. Афiцыйная прычына iх адсутнасцi ў саставе каманды пакуль не названа. Аб усiх падрабязнасцях чытайце ў пятнiчным нумары «Звязды» ў рэпартажы нашага карэспандэнта з Галандыi. Дарэчы, цiкава, што паўабаронца нашай зборнай Аляксандр Глеб перад матчам заключыў пары з адным з «аранжавых», з якiм выступае за лонданскi «Арсенал»: Робiн ван Персi сказаў, што нашу каманду яго дружына абыграе з вялiкiм сухiм лiкам, а Глеб, зразумела, не пагадзiўся з гэтым. Цi выйграе беларус спрэчку, чакаць засталося нядоўга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўвечары наша нацыянальная зборная правядзе другi адборачны матч да чэмпiянату Еўропы-2008 супраць самага моцнага ў групе «G» сапернiка — Галанды
|
|