21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А амбiцыi нi пры чым

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

З ВЕДАННЕМ СПPАВЫ

Cапраўдныя дэпутаты не гавораць аб праблемах, а вырашаюць iх — у гэтым упэўнена старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара ДРЫЛЁНАК. Аб ролi мясцовых Саветаў, аб праблемах i перспектывах яна расказала ў iнтэрв’ю нашаму карэспандэнту.

— Тамара Леанiдаўна, падчас камандзiровак неаднойчы даводзiлася чуць ад жыхароў вёсак словы незадаволенасцi тым, што ў сельскiм Савеце не могуць вырашыць самыя простыя пытаннi: фiнансава дапамагчы пенсiянерцы адрамантаваць дах, пабудаваць водаправод, калодзеж. Напэўна, многiя вяскоўцы проста не ведаюць аб тым, што ў сельскiх Саветаў фiнансавыя сродкi абмежаваныя?

— Гэта так. Вы ж зразумейце, што, калi сельскi Савет у год атрымлiвае ўсяго некалькi мiльёнаў рублёў на добраўпарадкаванне i аказанне матэрыяльнай дапамогi, як зрабiць так, каб вырашыць усе праблемы, многiя з якiх назапашвалiся гадамi? Але ў нашым раёне, нягледзячы на фiнансавыя цяжкасцi, заўсёды стараюцца дапамагчы людзям, асаблiва пенсiйнага ўзросту, якiя не могуць самастойна паклапацiцца аб вырашэннi актуальных пытанняў свайго быту. Дзе просiм аказаць дапамогу кiраўнiкоў сельгаспрадпрыемстваў, устаноў бюджэтнай сферы, дзе звяртаемся з прапановай зрабiць добрую справу да прадпрымальнiкаў.

— Дарэчы, наколькi я ведаю, менавiта прадпрымальнiкi на Лёзненшчыне вельмi актыўна займаюцца зборам малака ў насельнiцтва. А ў iншых раёнах праблема актуальная i цяпер...

— Закуп малака ў насельнiцтва ў параўнаннi з мiнулым годам склаў 103 працэнты. Канешне, людзi своечасова атрымлiваюць грошы за малако, мяса i iншую прадукцыю. Прыемна, што дэпутат нашага Савета прадпрымальнiк Аляксандр Нiканаў гады 4 таму першым сярод бiзнэсменаў стаў займацца закупам малака. А потым да яго далучылiся яшчэ 3 прадпрымальнiкi. А памятаецца, расiяне (да Расii недалёка) прыязджалi купляць наша малако. Былi i iншыя праблемы ў гэтым пытаннi. На жаль, колькасць прыватных падсобных гаспадарак змяншаецца. Старыя памiраюць, а маладыя не жадаюць мець карову i iншую жывёлу. Тое ж малако i iншыя тавары без праблем можна купiць у любым магазiне. Але ж тыя, хто не адмовiўся ад уласнай гаспадаркi, у большасцi выпадкаў задаволеныя, бо гэта магчымасць i ўласныя сельгаспрадукты мець, i атрымлiваць дадатковыя грошы ад рэалiзацыi «лiшняй» прадукцыi.

— Мiж iншым, аб грошах. Не сакрэт, што ваш раён датацыйны. Значыць, гэты «галаўны боль» у першую чаргу павiнен быць у цэнтры ўвагi выканаўчай i прадстаўнiчай улады. Так?

— Гэта вельмi цяжкае пытанне. Раён атрымлiвае фiнансавую дапамогу, i, на жаль, адразу нельга пазбавiцца ад гэтага. Безумоўна, трэба больш актыўна прыцягваць iнвестыцыi ў рэгiён, падтрымлiваць цiкавыя праекты бiзнэс-структур. Паралельна гэта дазволiць стварыць новыя рабочыя месцы, даць працавiтым людзям добрую зарплату. Добра, што актыўна ажыццяўляецца дзяржаўная праграма па адраджэнню вёсак. Аграгарадкi, на мой погляд, павiнны стаць своеасаблiвым акумулятарам у развiццi сельскай гаспадаркi. Правiльна нядаўна сказаў кiраўнiк дзяржавы аб тым, што не трэба чакаць, пакуль прыедуць i пабудуюць аграгарадок i ўсё там будзе. Але важна, каб i маленькая вёсачка таксама не засталася без клопату.

— Некаторыя выбаршчыкi лiчаць, што ў дэпутаты iдуць толькi дзеля таго, каб альбо задаволiць свае амбiцыi, альбо мець перспектывы руху наверх па службовай лесвiцы...

— Не згодна я з такой пастаноўкай пытання. Упэўнена, што актыўны дэпутат — гэта ў добрым сэнсе чалавек апантаны, патрыёт, якi шчыра жадае зрабiць усё магчымае, каб квiтнеў родны край. Сапраўдны дэпутат працуе, каб дапамагчы людзям.

Больш паловы дэпутатаў райсавета — кiраўнiкi розных арганiзацый i прадпрыемстваў. Канешне, прасцей за ўсё падняць на сваiм узроўнi нейкае актуальнае пытанне, а вось знайсцi шлях да яго вырашэння — гэта зусiм iншая справа. Дэпутатаў паважаюць, калi яны не проста гавораць, а рэальную дапамогу аказваюць.

— А iнстытут старэйшын апраўдвае сябе ў вашым раёне?

— Безумоўна, старэйшын паважаюць аднавяскоўцы. Гэта людзi з добрай рэпутацыяй. Менавiта яны могуць данесцi да ўладаў тое, што хвалюе вяскоўцаў. Дарэчы, старэйшына — зусiм не абавязкова пенсiянер. У нас ёсць старэйшына, якой усяго толькi 30 гадоў.

На Вiцебшчыне сёлета было прынятае рашэнне аб штоквартальным прэмiраваннi старэйшын (па прадстаўленню сельскiх Саветаў). У залежнасцi ад колькасцi жыхароў населеных пунктаў, прэмiя можа быць ад 0,5 да 2,5 базавых велiчынь. Гэта з’яўляецца дадатковым стымулам для паляпшэння работы на месцах.

Лёзненскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cапраўдныя дэпутаты не гавораць аб праблемах, а вырашаюць iх — у гэтым упэўнена старшыня Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамара ДРЫЛЁНАК
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика