21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пра чыстыя парты i маскарадныя касцюмы

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

АДРАСЫ ВОПЫТУ

Дзелавымi партнёрамi школы выступаюць калгасы, прадпрыемствы, гарадскi Савет дэпутатаў

У школе праходзiў абласны семiнар па працоўнаму навучанню. Каб госцi змаглi ўсё пабачыць на свае вочы i ацанiць, у вялiкiм школьным двары наладзiлi «Горад майстроў». Тут i шылi, i вышывалi, ткалi габелены, выраблялi мяккiя цацкi, распiсвалi кухонныя дошкi, плялi дыванкi i валейбольныя сеткi. Звычайныя вучнi з розных класаў маларыцкай школы № 2 паказвалi, чаму вучаць iх на ўроках працы i ў гуртках. Большасць дзяцей былi апрануты ў прыгожыя нацыянальныя касцюмы, якiя, дарэчы, таксама зрабiлi сваiмi рукамi.

Вучнi другой школы самi могуць сабраць мэблю, пакласцi асфальт i нават разам з дарослымi адрамантаваць дах. Яшчэ дзецi ў школьнай майстэрнi шыюць рабочыя рукавiцы, якiя тут называюць «канвертуемай валютай». Гэты элемент спецадзення з задавальненнем бяруць сельскагаспадарчыя i iншыя прадпрыемствы ўзамен на «жывыя» грошы.

А традыцыi працоўнага выхавання захоўваюцца i працягваюцца многiя дзесяцiгоддзi яшчэ з тых часоў, калi школа была дзiцячым домам. Цiкавая гiсторыя гэтай навучальнай установы. Адразу пасля вызвалення Маларыты ў 1944 годзе ў горадзе адкрылi дзiцячы дом. Пасля вайны засталося многа дзяцей-сiрот, iм тэрмiнова быў патрэбны прытулак. У 1962 годзе сiроцкую ўстанову ператварылi ў школу-iнтэрнат, а ў 1977 годзе яна стала проста школай. Можа таму, што ў маленькiм горадзе многiя памяталi дзiцячы дом, якому ў цяжкi пасляваенны час дапамагалi хто чым мог, можа, сыграла сваю ролю славутае працоўнае выхаванне — бо дзецi, калi прывучаны да працы, меней схiльны да ўсялякiх дрэнных учынкаў, можа яшчэ што паўплывала, але ў Маларыце адбылося надзвычайнае здарэнне. Справа ў тым, што ў пачатку 90-х гадоў школу вырашылi закрыць. У невялiкiм райцэнтры школ хапала, толькi што здалi ў строй новы будынак СШ № 1. Таму цалкам натуральным выглядала рашэнне органаў адукацыi размясцiць дзяцей i ўладкаваць настаўнiкаў па iншых школах.

I вось у Маларыце, якую абышлi ўсялякiя палiтычныя павевы таго часу, якая не ведала нiводнага мiтынгу альбо дэманстрацыi правага цi левага накiрунку, у цiхай, амаль вясковай, Маларыце людзi выйшлi на плошчу. Гараджане патрабавалi пакiнуць другую школу. Улады, вядома, былi ў шоку. Лiхаманкава шукалася вырашэнне праблемы. Канфлiкт неяк патрабавалася затушыць. А школа на той час ужо стаяла зачыненая. У будынку пабывалi рабаўнiкi, многа чаго пабiлi-папсавалi, дзе-нiдзе нават вынеслi аконныя шыбы.

Людзi разумелi: калi пройдзе яшчэ месяц-другi, нiчога нельга будзе паправiць, i больш настойлiва турбавалi гаспадароў кiруючых кабiнетаў. У рэшце рэшт выйсце было знойдзена. Школу вырашылi не зачыняць, а выдзелiць сродкi i прызначыць такога дырэктара, якi змог бы вярнуць установе прыстойнае аблiчча i першага верасня сустрэць дзяцей.

Дырэктара знайшлi ў Лунiнцы. Ураджэнка Маларыты Любоў Куц працавала там настаўнiцай. Праўда, раней Любоў Васiльеўна займала пасаду сакратара райкама партыi, але пасля скасавання партыйных органаў пайшла ў школу па сваёй спецыяльнасцi.

Зараз яна ўспамiнае дзень 28 жнiўня 1993 года. Ён запомнiўся тым, што да яе зайшла знаёмая са сваёй дачушкай — будучай першакласнiцай. А трэба сказаць, што школа з прылеглай тэрыторыяй уяўляла сабой бязрадасную карцiну. Малая раптам заплакала: «Я ў гэту школу не пайду, тут адны ямы». I тым не менш лiнейка 1 верасня адбылася, на школьным двары не засталося да таго часу нiводнай ямiнкi, класы паспелi адрамантаваць, падлогу пафарбаваць. Дапамагалi вучнi i iх бацькi, працавалi амаль суткамi настаўнiкi, але школу вярнулi да жыцця. Любоў Васiльеўна з бязмежнай павагай гаворыць пра загадчыцу гаспадаркi Галiну Лукша, якая захавала-зберагла ў той смутны час усю школьную маёмасць. Кожную фiраначку, кожны пачак крэйды яна надзейна хавала ад розных няпрошаных гасцей. Ад рабаўнiкоў пацярпеў сам будынак, а са школьнай маёмасцi нiчога не прапала.

Такiм чынам пачалася новая гiсторыя сярэдняй школы № 2. Зноў запрацавалi школьныя майстэрнi, дзецi вучылiся шыць, вышываць, майстраваць з металу i дрэва. Калi фiнансаванне ў параўнаннi з савецкiм часам стала значна памяншацца, прыйшло разуменне, што сваю прадукцыю можна прадаваць i зарабляць грошы. Ды i для дзяцей цiкавы сам працэс, калi з-пад тваiх рук выходзiць нешта карыснае, як на сапраўдным прадпрыемстве. Акрамя таго, за сваю працу яны атрымлiваюць пэўнае ўзнагароджанне ў выглядзе грошай на кiшэнныя траты. Сваiх асабiстых, заробленых грошай.

Вельмi сцiплыя i прыгожыя дзяўчынкi з дзевятага класа Iрына Струнец i Крысцiна Бяльчук сказалi, што яны з задавальненнем хадзiлi ў працоўны лагер летам, i вельмi прыемна было атрымаць зарплату. Праўда, пра памер яе дзяўчаты гаварыць не сталi, захавалi камерцыйную тайну. А вось выдатнiк вучобы Аляксандр Алесiюк без усякай утайкi агучыў свой даход у памеры 206 тысяч рублёў. Адзiнаццацiкласнiк цэлы месяц працаваў на рамонце роднай школы.

Сувязi з alma mater тут не прынята страчваць. Гэта адна з традыцый другой школы. Першы яе дырэктар Людмiла Адамаўна Гумiнская працуе да гэтага часу... на грамадскiх пачатках. «Я жыву адна, — кажа Людмiла Адамаўна, — пенсii хапае, таму нiякай аплаты за гурток мне не трэба. Я прыходжу, займаюся з дзецьмi, хаджу па роднай школе i адчуваю сябе патрэбным чалавекам». Людмiла Адамаўна — фiлолаг па спецыяльнасцi — яшчэ ў часы школы-iнтэрната навучылася амаль усяму, чаму вучылi дзяцей. Цяпер пад яе кiраўнiцтвам дзецi плятуць дыванкi i валейбольную сетку з адходаў панчошнай вытворчасцi. Сыравiну з ахвотай збывае Брэсцкi панчошны камбiнат. А тут яна пераўтвараецца ў патрэбныя рэчы. Валейбольная сетка ў магазiне каштуе каля 120 тысяч, а тут прадаецца за 10. Адчуваеце рознiцу? Хай яна саступае па якасцi фабрычным узорам, але ж i тыя, што куплены за немалыя грошы, не вечныя, пра што добра ведаюць школьныя настаўнiкi.

Дыванкi, якiя можна пакласцi каля ўваходных дзвярэй, каштуюць 2 тысячы. I ўжо зусiм «дабiлi» мяне цэны на пракат маскарадных касцюмаў. 128 найменняў карнавальнага адзення школьная майстэрня здае напракат за адну-дзве тысячы за штуку. Калi касцюм новы, здаецца першы раз, за яго могуць папрасiць ажно 3 тысячы рублёў. (Дарэчы ўспомнiлася, як на школьны ранiшнiк хацела ўзяць для сына касцюм пеўня — папрасiлi ў мяне за дзень 12 долараў. Выходзiць, у тры разы дзешавей будзе з’ездзiць з Брэста ў Маларыту i ўзяць там рэч напракат.)

I вось гэты самы пракат лiчыцца толькi адным вiдам прадукцыi са 164-х. На продажы iх нават па такiх сцiплых цэнах школа здолела летась зарабiць 13 мiльёнаў рублёў. Тут нiколi не збiраюць грошы з бацькоў на рамонт, выдатнiкам вучобы выплочваюць прэмii, для ўсiх без выключэння вучняў набываюць навагоднiя падарункi i могуць сабе дазволiць шмат iншых цiкавых мерапрыемстваў.

За сродкi спецыяльнага рахунка ў школе звычайна купляюць новую мэблю, якую вучнi збiраюць сваiмi рукамi пад кiраўнiцтвам настаўнiка вышэйшай катэгорыi Генадзя Мiкалаевiча Пiпко. У класах мiжволi звяртаеш увагу на тое, якiя чыстыя i акуратныя сталы. «Усё новае?» — пытаюся. I чую ў адказ, што мэбля набытая пяць, чатыры, тры гады таму. Усё вельмi проста. Да зробленага сваiмi рукамi i адносiны адпаведныя.

Любоў Васiльеўна Куц вельмi ганарыцца сваiм калектывам: i тымi, хто працуе зараз, i тымi, хто працаваў раней. У кабiнеце дырэктара вiсiць таблiца, галоўны дакумент, паводле слоў дырэктара. Роўны радок лiчбаў адлюстроўвае вынiкi паступлення ў ВНУ выпускнiкоў. Ёсць там i 56 працэнтаў, i 35. Летась было 74 працэнты, сёлета будзе менш. «Вось гэта i ёсць асноўны паказчык работы нашага калектыву», — гаворыць дырэктар.

***

Пахадзiўшы i палюбаваўшыся на «Горад майстроў», зайшла ў кабiнет дырэктара, каб развiтацца. Любоў Васiльеўна гаварыла па тэлефону. Аказалася, старшыня гарадскога Савета дэпутаў Нiна Луцук зрабiла заказ на падарункi да Дня мацi. Гарадскi Савет даўно стаў дзелавым партнёрам школы. I ветэранам, i шматдзетным мацi, i перадавiкам вытворчасцi да ўсялякiх памятных дат падарункi набываюць у школе № 2: i танна, i надзейна.

г. Маларыта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзелавымi партнёрамi школы выступаюць калгасы, прадпрыемствы, гарадскi Савет дэпутатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика