Прафсаюзы вызначаюць прэмii
Сяргей ГРЫБ
Прэзiдыум Федэрацыi прафсаюзаў прыняў рашэнне аб вызначэннi прэмiй ФПБ на 2007 год па некалькiх напрамках у галiне працы, навукi i тэхнiкi: у прамысловасцi, будаўнiцтве, транспарце i сувязi; у сiстэме аграпрамысловага комплексу; у сацыяльнай сферы, а таксама за адметныя дасягненнi ў галiне навукi i тэхнiкi.
Як адзначыла прэс-сакратар ФПБ Iрына Каганец, згодна з умовамi, вылучэнне на суiскальнiцтва прэмii ў галiне працы пройдзе ў тры этапы. На першым адпаведнае рашэнне прымаецца на прафсаюзных сходах або канферэнцыях у працоўных калектывах, пасля чаго адпаведныя дакументы перадаюцца ў раённы цi гарадскi каардынацыйны савет старшынь прафкамаў да 1 снежня. На другiм этапе да 1 студзеня прадстаўленнi кандыдатур, якiя падтрымаюць каардынацыйныя саветы, перадаюцца ў абласныя цi Мiнскае гарадское аб’яднаннi прафсаюзаў. А на трэцiм вылучэнне будзе рабiцца на пасяджэннях прэзiдыумаў гэтых органаў. Прычым канчаткова ў камiсiю ФПБ дакументы павiнны быць перададзены да 1 лютага. Вылучэнне работ у галiне навукi i тэхнiкi робiцца навуковымi i навукова-тэхнiчнымi саветамi прадпрыемстваў цi арганiзацый, а таксама працоўнымi калектывамi i накiроўваюцца ў камiсiю па прэмiях не пазней чым 1 студзеня. Апроч таго, Федэрацыя прафсаюзаў вызначыла адну прэмiю за творы прозы, паэзii i драматургii, адну — за музычныя творы i канцэртна-выканаўчую дзейнасць, адну — за работы ў галiне тэатральнага мастацтва i кiнамастацтва i за творы жывапiсу, скульптуры, графiкi i прыкладнога мастацтва, нарэшце, яшчэ адна прэмiя будзе прысуджана ў галiне журналiстыкi. Пры гэтым, згодна з умовамi, пры вылучэннi на суiскальнiцтва абавязковы нюанс — членства кандыдата ў прафсаюзе i яго актыўны ўдзел у рабоце прафарганiзацыi. Дакументы i матэрыялы прымаюцца камiсiяй да 1 снежня 2006 года па адрасу: г. Мiнск, пр. Пераможцаў, 21, п. 915, тэлефон для даведак — 203-95-83. Па традыцыi, само ўручэнне будзе прымеркавана да 1 мая — Свята працы. Дарэчы, як нагадала Iрына Каганец, практыка прысуджэння прафсаюзных прэмiй iснуе з 1988 года, прычым за гэты час iх лаўрэатамi сталi каля 200 рабочых, iнжынераў i навукоўцаў, 110 дзеячаў мастацтваў, а таксама 17 калектываў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдыум Федэрацыi прафсаюзаў прыняў рашэнне аб вызначэннi прэмiй ФПБ на 2007 год па некалькiх напрамках у галiне працы, навукi i тэхнiкi |
|