21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Былi «аўтсайдарамi», сталi лiдарамi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

ДРУГОЕ ДЫХАННЕ

Паводле афiцыйнай статыстыкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, за апошнiя гады колькасць «аўтсайдараў» у АПК няўхiльна змяншаецца. Засталiся лiтаральна лiчаныя сельгаспрадпрыемствы, якiя не могуць звесцi канцы з канцамi. Канешне, пэўныя гаспадаркi працуюць з мiнiмальным прыбыткам, але ўжо без страт. «Рэанiмацыi» адстаючых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу паспрыялi адчувальныя сродкi, якiя былi ўкладзены ў iх развiццё. Як адзначыла першы намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Надзея Каткавец, iнвестыцыi аказалiся нават большымi, чым меркавалася спачатку. Новыя гаспадары (прамысловыя прадпрыемствы, банкаўскiя i камерцыйныя ўстановы i iнш.) за непрацяглы час здолелi навесцi парадак у сваiх новых сельскагаспадарчых падраздзяленнях. I справы тут пайшлi на лад. Былыя «аўтсайдары» ў шэрагу раёнаў выйшлi на лiдзiруючыя пазiцыi.

У Мiнскай вобласцi 125 стратных гаспадарак, якiя падлягалi першачарговаму рэфармаванню, ва ўстаноўленым парадку перададзены арганiзацыям-iнвестарам сталiцы i вобласцi. Аднаўленне «праблемных» аграпрамысловых прадпрыемстваў адбываецца i ў iншых рэгiёнах. Напрыклад, на Магiлёўшчыне. Скажам, у Шклоўскiм раёне да справы рэфармавання здолелi прыцягнуць буйных iнвестараў. Укладаннi ў развiццё аграпрамысловай вытворчасцi новыя гаспадары зрабiлi адчувальныя — паводле iнфармацыi ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Шклоўскага райвыканкама, толькi за мiнулы год аб’ём iнвестыцый у АПК склаў больш чым 30 мiльярдаў рублёў. Дзякуючы чаму адбылiся рэальныя зрухi ў эканомiцы гаспадарак.

У пачатку красавiка мiнулага года закрытае акцыянернае таварыства «Любiнiцкае» было пераўтворана ў ЗАТ «Амкадор-Шклоў». Буйное беларускае прамысловае прадпрыемства стала ўласнiкам вядомай на Шклоўшчыне гаспадаркi. Калгас iмя Фрунзе (так яна называлася раней) доўгi час з’яўляўся адным з лiдараў у раёне, яшчэ ў савецкi час тут была створана моцная вытворчая база. Аднак потым справы ў «фрунзенцаў» разладзiлiся. Нават пераўтварэнне ў закрытае акцыянернае таварыства «Любiнiцкае» сiтуацыю нiколькi не выправiла. Каб належным чынам развiвацца, гаспадарцы як паветра патрэбны былi iнвестыцыi. За паўтара года, якiя прайшлi пасля змены ўласнiка, «Амкадор» здолеў выправiць стан спраў. За гэты час прадпрыемства ўклала больш чым 7 мiльярдаў рублёў на развiццё свайго сельскагаспадарчага падраздзялення. Iнвестыцыi ў першую чаргу былi накiраваны на аднаўленне тэхнiчнага парка: набылi 10 трактароў, 7 «МАЗаў» з прычэпамi, 5 збожжаўборачных камбайнаў (4 «Лiды» i 1 «Лексiён»). Закуплена ўся лiнейка сучаснай кормаўборачнай тэхнiкi. У вынiку чаго з нарыхтоўкай кармоў нiякiх праблем не ўзнiкае — i па якасцi, i па тэмпах усё на ўзроўнi.

Дырэктар ЗАТ «Амкадор-Шклоў» Анатоль Анцiпенка — не навiчок у сваёй справе. Ён 17 гадоў працаваў кiраўнiком гаспадаркi. Прафесiяналiзму яму, што называецца, не займаць. Але каб навесцi парадак, папрацаваць прыйшлося шмат.

— Калi я прыняў гаспадарку, ледзь не паўгода, акрамя малака, не было чаго прадаць, — кажа Анатоль Анцiпенка. — Зараз аб’ём рэалiзацыi ўласнай прадукцыi ў параўнаннi з мiнулым годам узрос утрая. З’явiлiся ўласныя сродкi. Пачалi выплачваць даўгi. Агульная запазычанасць паўтара года таму складала больш чым 7 мiльярдаў рублёў. Асноўная частка даўгоў — гэта старыя бюджэтныя пазыкi, нявыплаты за электраэнергiю, у фонд сацыяльнай абароны i г.д. Зараз запазычанасць удалося скарацiць удвая. Кожны месяц мы стабiльна аддаём пэўную частку даўгоў.

Рэгулярна плацiм падаткi, зарплату. Дарэчы, за мiнулы год памер заробкаў павялiчыўся ў 2,5 раза, сёлета — яшчэ ўдвая. За сем месяцаў гэтага года сярэдняя зарплата ў механiзатараў гаспадаркi склала 780 тысяч рублёў, даяркi — 560 тыс. Ёсць стымул для працы, хiба не так?

Сёлетняе жнiво вельмi складанае — «на фiнiшы» пайшлi моцныя дажджы. На палетках — суцэльныя лужыны. Нават у пагодныя дзянькi на поле не ўлезеш, каб хоць штосьцi сабраць, прыходзiцца камбайны трактарамi цягаць. Тым не менш, ужо зараз намалацiлi больш чым 8 тысяч тон збожжа, з кожнага гектара ў сярэднiм атрымлiваецца звыш паўсотнi цэнтнераў.

Каб поўнасцю закрыць уласную патрэбу ў зернi, неабходна намалацiць каля 10 тысяч тон. Негледзячы на дрэннае надвор’е, у гаспадарцы ўсё ж спадзяюцца выйсцi на патрэбны вал. Усё вырашчанае збожжа перапрацоўваецца на месцы — у ЗАТ «Амкадор-Шклоў» ёсць уласная камбiкормавая лiнiя. Сёлета значна абнавiлi i збожжасушыльную гаспадарку.

Вялiкiя планы тут i па малаку. Зараз у гаспадарцы 700 кароў. У мiнулым годзе сярэднi надой павялiчыўся на 700 лiтраў, а сёлета — яшчэ на тысячу. Чакаецца, што па вынiках гэтага года адпаведны паказчык перавысiць 5 тыс. л. Пагалоўе кароў ужо сёлета плануецца давесцi да тысячы, а налета — да 2 тыс. Зараз адбываецца рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Праз пэўны час для «рагуль» будзе зроблена самая сучасная даiльная зала. Гаспадарка набыла два новыя халадзiльнiкi для малака. У вынiку — больш чым 70 працэнтаў «белага золата» рэалiзуецца вышэйшым сортам. А гэта, як вы самi разумееце, — дадатковыя даходы.

У перспектыве плануецца, што ў гаспадаркi будзе ўласная перапрацоўка малака i мяса. Таксама ўжо ў блiжэйшы час ЗАТ «Амкадор-Шклоў» пачне развiваць i сваю гандлёвую сетку: крамы будуць працаваць у Мiнску, Магiлёве i Шклове. Такiм чынам, створыцца замкнёны цыкл вытворчасцi.

На першым плане зараз, канешне, аднаўленне вытворчасцi, аднак новыя гаспадары не забываюцца i пра сацыяльныя пытаннi. Усе надзённыя праблемы вяскоўцаў вырашаюцца належным чынам. Гэта датычыцца i апрацоўкi прысядзiбных участкаў, i нарыхтоўкi кармоў, i шэрагу iншых паўсядзённых клопатаў людзей. Налета гаспадарка пачне ўзводзiць жыллё палепшанай планiроўкi, адначасова будзе праводзiцца i рэканструкцыя старога жылфонду. У наступным годзе цэнтральная сядзiба ЗАТ «Амкадор-Шклоў» — вёска Любiнiчы — стане аграгарадком. Сюды, а таксама ў блiжэйшыя населеныя пункты, падвядуць прыродны газ. У гаспадарцы становiцца прэстыжна працаваць. Толькi за апошнiя два месяцы сюды ўладкавалiся 9 маладых спецыялiстаў (аграномы, iнжынеры i iнш.).

— Рэфармаванне дало магчымасць прыцягнуць значныя iнвестыцыi, — адзначае старшыня Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў Мiкалай Яромiч. — Гэта дазволiла на парадак палепшыць вытворчыя паказчыкi. Адпаведна, iстотна павялiчылася зарплата. Людзi сталi жыць лепш, у iх з’явiлася надзея на будучыню — вось што галоўнае. Лiтаральна на вачах адбываецца адраджэнне вёскi. Усе тое, аб чым мы нават i не марылi яшчэ некалькi гадоў таму, стала рэальнасцю. Зямлi патрэбен гаспадар i вельмi добра, што ён нарэшце з’явiўся.


Шклоўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле афiцыйнай статыстыкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, за апошнiя гады колькасць «аўтсайдараў» у АПК няўхiльна змяншаецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика