Што з «блакiтным сэрцам» Беларусi?
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
З дзесяцi тысяч азёр, якiя ёсць у Беларусi, Нарач — самае вялiкае. У яго ўпадаюць 17 ручаёў, а выцякае адна рэчка — таксама Нарач, прыток Вiлii. Плошча возера складае каля 80 кв. кiламетраў, а даўжыня берагавой лiнii — 41 км. Па форме яно нагадвае сэрца, а сама назва (якая мае балцкую аснову) перакладаецца як «русалка».
Найбольшая глыбiня Нарачы — амаль 25, а сярэдняя — дзесьцi 9 метраў. У асноўным берагi гэтага возера пясчаныя i пясчана-галечныя, толькi на паўднёвым усходзе месцамi яны забалочаныя. Гэтыя ўмовы спрыяльныя для адпачынку, што, дарэчы, актыўна i выкарыстоўваецца. Прычым не толькi беларусамi, а i жыхарамi суседнiх дзяржаў. Паводле статыстыкi, у сярэднiм купальны сезон на Нарачы працягваецца амаль 100 дзён у год. Тутэйшыя мясцiны па праву лiчацца бальнеалагiчным курортам. Для аздараўлення выкарыстоўваецца не толькi мяккi, умераны клiмат (сярэднегадавая тэмпература складае каля 6 градусаў цяпла), а i крынiцы мiнеральнай вады. Яна карыстная для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, а таксама органаў стрававання i печанi. Пачынаючы з 1960-х гадоў, нарачанская курортная зона становiцца ўсё больш папулярным месцам адпачынку (апошнiм часам штогод яе наведваюць звыш 100 тысяч чалавек). З цягам часу Нарач набывае статус буйнейшага айчыннага курорту. Летась у Беларусi пачала ўвасабляцца трэцяя па лiку дзяржаўная праграма па аздараўленню «блакiтнага сэрца». — Гэты год — адзiн з самых насычаных у праграме па будаўнiчых работах, — адзначае намеснiк старшынi Мядзельскага райвыканкама па курортнай зоне Уладзiмiр Баравы. — Чакаецца, што на ўсiх аб’ектах будзе асвоена 18 мiльярдаў рублёў. У лiку мерапрыемстваў — адвод сцёкавых вод з басейна возера Нарач, вынясенне ачыстных збудаванняў за адпаведныя межы. Негатыўны ўплыў на экалогiю раней аказвала кацельная гаспадарка мясцовага ЖКГ. Справа ў тым, што яна працавала (i пакуль працуе) на мазуце. У красавiку сюды плануецца падвесцi прыродны газ. Пераабсталяванне абыдзецца больш чым у 3 мiльярды рублёў. Яшчэ плануецца вынесцi напорны калектар з прыбярэжнай зоны за кальцавую дарогу. Сёлета будуць добраўпарадкаваны вытворчыя аб’екты ў трох сельскагаспадарчых прадпрыемствах, палеткi якiх знаходзяцца побач з возерам. Уведзены абмежаваннi па выкарыстанню мiнеральных угнаенняў, ядахiмiкатаў... Як паведамiў старшыня Мядзельскага райвыканкама Iван Муха, у парадак прыводзяцца жывёлагадоўчыя фермы, мехдвары i г.д. Рэалiзуецца праграма па раздзельнаму збору смецця, запланавана правесцi грунтоўнае добраўпарадкаванне курортнага пасёлка Нарач. Увогуле, паводле слоў Iвана Мухi, на ўвесь комплекс мерапрыемстваў па аздараўленню буйнейшага возера Беларусi на працягу блiжэйшых гадоў плануецца выдаткаваць каля 43 мiльярдаў рублёў. Праўда, пятая частка сродкаў, якiя закладзены ў праграме, мяркуецца зэканомiць. Гэтыя грошы будуць накiраваны на будаўнiцтва аквапарка i правядзенне добраўпарадкавання курортнага пасёлка Нарач. Мядзельскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дзесяцi тысяч азёр, якiя ёсць у Беларусi, Нарач — самае вялiкае. У яго ўпадаюць 17 ручаёў, а выцякае адна рэчка — таксама Нарач, прыток Вiлii. Плошч
|
|