Спажывецкiя расходы сярэдняй хатняй гаспадаркi — каля 700 тысяч
Сяргей ГРЫБ
Згодна з данымi выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак, якое было праведзена Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу, у II квартале сёлета спажывецкiя расходы сярэдняй хатняй гаспадаркi (сем’яў i адзiнокiх грамадзян) Беларусi складалi 697,2 тыс. рублёў, цi на 134,7 тысячы больш, чым у красавiку—чэрвенi летась. Пры гэтым самымi важкiмi артыкуламi расходаў беларусаў заставалiся прадукты харчавання (43 працэнты), нехарчовыя тавары (33,2 працэнта), а таксама аплата паслуг (21,2 працэнта).
Мiж тым, як паказаў манiторынг мiнiстэрства, у красавiку—чэрвенi гэтага года найбольш высокая ўдзельная вага хатнiх гаспадарак з даходамi нiжэй за бюджэт пражытковага мiнiмуму адзначалася ў Гомельскай (17 працэнтаў), Вiцебскай (13,6), Магiлёўскай (12,7) i Брэсцкай (12,3 ) абласцях. Самая ж нiзкая доля малазабяспечаных назiралася ў Мiнскай (10,9 працэнта), Гродзенскай (9,2 працэнта) абласцях, а таксама ў сталiцы — 2,9 працэнта. Цiкавы i такi факт. Згодна з выбарачным абследаваннем, радзей за ўсiх за рысай малазабяспечанасцi ў краiне аказваюцца адзiнокiя грамадзяне (сярод iх даходы менш за БПМ маюць толькi 4,7 працэнта) i хатнiя хаспадаркi без дзяцей (8 працэнтаў), а часцей — хатнiя гаспадаркi з дзецьмi (18,1 працэнта). Хоць, як сведчыць манiторынг, у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года апошнi паказчык усё ж зменшыўся на 1,4 пункта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з данымi выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак, якое было праведзена Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу, у II квартале сёлета спажывецкiя
|
|