Узаемадзеянне органаў фiнансавага кантролю краiн СНД павiнна стаць яшчэ больш эфектыўным
Як мы ўжо паведамлялi, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 верасня сустрэўся з кiраўнiкамi вышэйшых органаў фiнансавага кантролю дзяржаў — удзельнiц СНД. Яны прыбылi ў Мiнск на пасяджэнне 7-й сесii Савета кiраўнiкоў гэтых органаў.
Прэзiдэнт асаблiва адзначыў ролю Дзяржкантролю ў барацьбе з карупцыяй. Кiраўнiк дзяржавы перакананы, што карупцыя, як iржа, з’яўляецца найбольш разбуральнай для любога працэсу ў грамадстве i змагацца з ёю трэба самымi жорсткiмi спосабамi, што i робiцца ў Беларусi. «Калi карупцыя працвiтае — нiякага прагрэсу краiна мець не можа», — сказаў прэзiдэнт. У ходзе сустрэчы госцi з вялiкай цеплынёй адазвалiся аб беларускiм народзе, адзначылi мiжнацыянальны i мiжканфесiйны мiр у нашай краiне. Аляксандр Лукашэнка наконт гэтага адзначыў, што адзiн з асноўных прынцыпаў палiтыкi беларускай дзяржавы — iнтэрнацыяналiзм. Наша краiна, размешчаная ў цэнтры Еўропы, не дапускае праяўленняў нацыяналiзму. «Праз Беларусь перамяшчаецца вялiкая колькасць людзей, i мы не маем права быць нацыяналiстамi», — сказаў прэзiдэнт. У Беларусi цёпла i гасцiнна сустракаюць гасцей усiх нацыянальнасцяў. Гасцiннасць — нацыянальная рыса беларускага народа. Разам з тым беларусы катэгарычна не прымаюць эканамiчнага нацiску i якога б там нi было шантажу, самастойна выбiраюць свой шлях развiцця. Прэзiдэнт сказаў i аб тым, што «некаторыя крытыкуюць Беларусь за сацыяльна арыентаваную палiтыку. А за аснову ж у краiне ўзялi стары добры прынцып — павярнуцца тварам да чалавека. З гэтага пункту гледжання зыходзiлi i пачынаючы рэалiзоўваць праграму адраджэння i развiцця вёскi». «Мы праводзiм палiтыку ад жыцця, якая не заўсёды ўпiсваецца ў замежныя стандарты. Але яна падыходзiць нам, беларусам», — сказаў прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы ўжо паведамлялi, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 верасня сустрэўся з кiраўнiкамi вышэйшых органаў фiнансавага кантролю дзяржаў — удзель
|
|