Беларусь робiць поспехi...
Iгар ГРЫШЫН
Гэта адзначаюць мiжнародныя эксперты, якiя прынялi ўдзел у справаздачы Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi i Сусветнага банка «Doing Business 2007: Як праводзiць рэформы».
У прыватнасцi, у справаздачы адзначаны поспехi нашай краiны ў спрашчэннi вядзення бiзнэсу ў мiнулым i гэтым гадах. Так, напрыклад, эксперты адзначаюць той факт, што «Беларусь знiзiла стаўку падатку з абароту з 3,9 да 3,0 працэнта i транспартнага падатку з 4,0 да 3,0 працэнта». Таксама ў дакуменце гаворыцца аб тым, што ў нашай краiне «паскорыўся працэс рэгiстрацыi кампанii дзякуючы таму, што камiтэт, якi прымае рашэннi аб рэгiстрацыi ўсiх кампанiй, збiраецца цяпер кожны тыдзень». У агульным рэйтынгу 175 краiн па ступенi прастаты ўмоў для вядзення бiзнэсу Беларусь i Украiна знаходзяцца побач. Мiж iншым, сярод краiн СНД у гэтым сэнсе найгоршыя паказчыкi ў Таджыкiстана i Узбекiстана. Праект Doing Business заснаваны на працы больш як 5000 рэгiянальных экспертаў, бiзнэс-кансультантаў, юрыстаў, аўдытараў, урадавых чыноўнiкаў i вядучых вучоных з усяго свету.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзначаюць мiжнародныя эксперты, якiя прынялi ўдзел у справаздачы Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi i Сусветнага банка «Doing Business 2007: Як п
|
|