21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Грузii iдуць масавыя арышты апазiцыi

З самай ранiцы ў буйнейшых грузiнскiх гарадах узмоцнены нарады мiлiцыi. На ўездах i выездах з Тбiлiсi, а таксама на цэнтральных аўтатрасах выстаўлены БТРы. Гэтыя меры прадпрыняты ў сувязi са спецаперацыяй супраць прыхiльнiкаў Iгара Гiаргадзе, якi вышукваецца грузiнскiмi ўладамi. Яго абвiнавачваюць у антыканстытуцыйнай дзейнасцi i падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Паводле iнфармацыi кiраўнiка арганiзацыi «Былыя палiтзняволеныя — за правы чалавека» Наны Какабадзе, затрыманы дзесяткi прадстаўнiкоў шэрагу апазiцыйных арганiзацый, у тым лiку «Справядлiвасць», руху «АнтыСорас» i iншых. У 63 офiсах апазiцыянераў iдуць вобыскi.

ГРЭФ ПРАГНАЗУЕ ГАЗАВЫ КРЫЗIС У РАСII

Праз два гады ў Расii можа ўзнiкнуць крызiс газазабеспячэння, сказаў у сераду на савеце па канкурэнтаздольнасцi i прадпрымальнiцтву пры ўрадзе РФ кiраўнiк мiнэканомразвiцця Герман Грэф.

Ён нагадаў, што мiнулай зiмой краiна сутыкнулася з праблемай няхваткi энергетычных магутнасцяў. «Не хачу нiкога палохаць, але думаю, што такая ж праблема праз пару гадоў будзе i па газу. Прычым, больш сур’ёзная», — сказаў мiнiстр.

ЯПОНЦЫ ДАЧАКАЛIСЯ НАСЛЕДНIКА

«Хрызантэмавы трон» застанецца ў мужчынскiх руках. У Краiене ўзыходзячага сонца, вiдаць, усё ж наступiла доўгачаканае свiтанне — учора ранiцай у iмператарскай сям’i з’явiўся доўгачаканы наследнiк.

У Японii чакаеца ўсеагульны карнавал — танцы пачалiся ля сцен такiйскай клiнiкi «Айiку», дзе з’явiўся на свет спадчыннiк iмператарскага прастола. Сотнi людзей, пачуўшы радасную вестку, прыйшлi сюды, каб падзякаваць прынцэсе Кiко (на фота). Яе цяжарнасць праходзiла з невялiкiмi ўскладненнямi, i малы з’явiўся на свет на тры тыднi раней тэрмiну.

Урачы клiнiкi настаялi на кесаравым сячэннi. Вага хлопчыка — два з паловай кiлаграмы. У Японii ўжо кажуць, што дзiця, якое з’явiлася на свет, i ёсць узыходзячае сонца iх краiны. Як лiчаць эксперты, каралеўскiя роды могуць справакаваць своеасаблiвы бэбi-бум у Японii, якая перажывае сур’ёзны спад нараджальнасцi.

Дзядулю i бабулю — iмператара Акiхiта i iмператрыцу — радасная вестка застала на поўначы краiны, у Сапара. Манарх ужо паведамiў, што падарыць свайму першаму ўнуку старадаўні самурайскi меч, якi будзе дастаўлены ў раддом i пакладзены на падушку побач з немаўляткам.

Iмя нованароджанаму прынцу павiнен даць бацька, па рытуалу гэта адбудзецца на сёмы дзень. Згодна з традыцыяй, у iменi будучага наследнiка павiнен прысутнiчаць iероглiф «Хiто», што значыць «чалавек, якi робiць дабро».

КОНIК ПАДПАЛIЎ ГЕРМАНСКI БАНК

У германскiм горадзе Штат конiк, якi забраўся ў шчыток, стаў прычынай пажару ў адным з банкаў. Аб пажары мiнулай ноччу ў палiцыю паведамiлi мясцовыя жыхары.

Пажарныя i дазнавальнікі, якiя ўстанаўлiвалi прычыну пажару, высветлiлi, што 5-сантыметровае насякомае забралася памiж двума кабелямi i замкнула ланцуг. Узнiкла кароткае замыканне, з-за чаго i згарэў будынак.

ЛЯТАЮЧЫЯ ТАЛЕРКI — НА ЎЗБРАЕННI АВIЯЦЫI ЗША

Па заказу ВПС Злучаных Штатаў адна з кампанiй распрацавала канцэпцыю лятальных апаратаў, якiя маюць форму НЛА — «лятаючай талеркi».

Баявая лятаючая талерка называецца «Мадулярнае дыскакрылае ўзбраенне для дзеянняў у гарадскiх умовах». Яна будзе кiравацца аператарам з зямлi i несцi невялiкiя бомбы. Мяркуецца, што дзякуючы сваёй форме, талеркi змогуць залятаць у падвалы i шчылiны, дзе можа хавацца працiўнiк.

Гэта не першая спроба заклiкаць лятаючыя талеркi на ваенную службу. У 1968 годзе ВМФ ЗША пабудаваў спецыяльны палiгон, на якiм вывучалiся аэрадынамiчныя ўласцiвасцi лятаючых талерак. У 1990-х вялiся выпрабаваннi падобнага апарата, якi збiралiся выкарыстоўваць для аперацый у сферы бяспекi i разведкi, аднак у далейшым гэты праект быў прызнаны бесперспектыўным.

Дарэчы, дакладна невядома, хто i калi вынайшаў лятаючую талерку. Па легендзе, упершыню падобнае ўстройства было выкарыстана ў 1820-я гады Эрыхам Фрысбi, студэнтам каледжа Йель.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Грузii iдуць масавыя арышты апазiцыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика