Каб жыць у веры i еднасцiЧатырнаццаць гадоў таму група праваслаўных паломнiкаў урачыста перайшла мяжу Беларусi на шляху з Кiева ў Гомель. З найвялiкшай пашанай несла яна ў Мiнск лампаду з Благадатным Агнём, якi быў запалены ў Iерусалiме каля Гроба Гасподняга. З’яўленне гэтага агню ў святым горадзе не паддаецца тлумачэнню сучаснай навукi, а, па словах вернiкаў, уласцiвасцi яго цудадзейныя. З тых часоў агонь захоўваецца ў галоўным праваслаўным храме Беларусi. Штогод на пачатку восенi ў лампадзе, вырабленай лепшымi айчыннымi майстрамi, агонь адпраўляецца ў шлях разам з рэспублiканскай духоўна-асветнiцкай экспедыцыяй «Дарога да Святыняў». Храм на пагорку У Мядзел экспедыцыя прыбыла вечарам. Святочна асветленую цэнтральную плошчу запоўнiлi гараджане розных узростаў. Пасля ўрачыстых прывiтанняў шматсоценная грамада рушыла да ўскраiны, дзе на ўзгорку бялела карона новага беласценнага храма (на здымку). Кожны жыхар горада бачыў, як будаваўся гэты Сабор у гонар Святой Троiцы. Пасля набажэнства храм быў асвечаны Благадатным Агнём i сотнi свечак у руках людзей памножылi гэта радаснае святло. Потым шлях ад Сабора да горада асвятлiўся мноствам трапяткiх агеньчыкаў — людзi неслi ў свае дамы святло Веры i Надзеi. Адзiнаю верай з’яднаныя Больш за трынаццаць тысяч кiламетраў прайшла за мiнулыя гады экспедыцыя — колькi населеных пунктаў, цэркваў, школ, культурных устаноў наведала — не злiчыць! З’яднаныя ўласнымi перакананнямi, благаслаўлёныя Фiларэтам, Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм, патрыяршым Экзархам усяе Беларусi, падтрыманыя дзяржаўнымi ўстановамi, удзельнiкi экспедыцый амаль што не змянялi яе састаў. У ёй вядомыя гiсторыкi, мовазнаўцы, артысты, пiсьменнiкi, педагогi, дзеячы Царквы. Не было яшчэ такой сустрэчы, дзе б не пазнавалi народную артыстку Рэспублiкi Беларусь Марыю Захарэвiч, археолага, якi адкрыў для нас старажытнае Бярэсце, Пятра Лысенку, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi фiлолага Сцяпана Лаўшука. Кiраўнiцу экспедыцыi лаўрэата прэмii «За духоўнае адраджэнне», кавалера ордэна Святой роўнаапостальнай вялiкай княгiнi Вольгi паэтку Нiну Загорскую ўсюдна пазнавалi яе былыя вучнi — колiшнiя выпускнiкi Белдзяржунiверсiтэта культуры i мастацтваў. Не было б такога зладжанага i творчага калектыву без яго кiраўнiка iерэя Аляксандра Якуцiка, якi да таго ж узначальвае iнфармацыйнае агенцтва Беларускага экзархата. Лампада свецiць для ўсiх У Астравецкiм раёне мы былi ў захапленнi ад вялiкай колькасцi захаваўшыхся помнiкаў мiнулага. Вялiкая колькасць каталiцкiх касцёлаў таксама сцвярджала сваё: з веравызнаннем тут вызначылiся здаўна. Таму побач з праваслаўнымi сустракаць экспедыцыю выйшлi i вернiкi католiкi — усе ж яны суседзi альбо родзiчы, цi знаёмыя. У размовах старых жыхароў дасцiпна i пераканаўча гучала адвечная тэма адзiнства хрысцiянскiх каштоўнасцяў, а ў цiкаўнасцi моладзi была бачна прага ведаў, незалежна ад iх канфесiйных вытокаў. Як значную падзею i добры знак убачылi прыход праваслаўнай экспедыцыi з Благадатным Агнём маладыя служыцелi касцёла айцец Юрый i брат Валерый, якiя прыйшлi сустракаць нас у вёску Некасецк на Мядзельшчыне. На нашу вячэрнюю сустрэчу з прыхаджанамi царквы ў iмя Святога Прарока Iлii (у тым жа раёне) завiтаў паважаны вяскоўцамi настаяцель мясцовага касцёла ксёндз Бернард Радзiк — разам з прыхаджанамi католiкамi ён узяў агонь на свечку. За брамай царквы, на вулiцы, усе потым затрымлiвалiся — вялi простыя размовы пра жыццё-быццё. Аднолькава гарэлi свечкi ў руках праваслаўных i католiкаў, аднолькавыя размовы былi чутны сярод iх — каб даў Бог надвор’е дабраць ураджай, каб у мiры раслi дзеткi... Свечка, якая не гасне — Нас няшмат, але мы сабралiся ўсёй вёскай, — зазначылi старэнькiя бабулi з вёскi Камяно ў Лагойскiм раёне. Кранала тое, што там, ад дзятвы да старых, усе не зважалi на дождж i моцны вецер, якiя iмкнулiся сапсаваць урачыстасць. Што i казаць, надвор’е ў тыя днi не песцiла, ад таго ўдвая радасней было бачыць, як пад дажджом сышлiся людзi ў Крупках, дзе Благадатным Агнём асвячалi помнiк героям-землякам. Потым тыя ж людзi хрэсным ходам iшлi па залiтых ручаiнамi вулiцах да храма ў iмя Свяцiцеля Мiкалая Цудатворца. Увечары многiя з iх прыйшлi на навукова-творчую сустрэчу з удзельнiкамi экспедыцыi. Святароў, якiя выступалi на гэтай канферэнцыi, местачкоўцы слухалi з той жа цiкавасцю, як i вядомых вучоных, а свечкi, запаленыя побач з iконамi, нагадвалi, што святло духоўнае неаддзельнае ад Сусвету агульнага. Я з гэтага светлага краю... Так пачынаўся верш, прачытаны мной на ўроку беларускага пiсьменства ў мядзельскай школе № 1, якую калiсьцi закончыла пастаянная ўдзельнiца нашых экспедыцый народная артыстка Беларусi Марыя Захарэвiч. Верш быў прысвечаны ёй i стаў маленькiм дадаткам у агульны вiншавальны букет для вядомай зямлячкi. Сёлетняя экспедыцыя была для актрысы няпростай: трымаць справаздачу перад землякамi ў год свайго юбiлею — справа адказная. Да таго ж, дзе яшчэ вы знойдзеце такi вiд творчай справаздачы, як гэта было запланавана раскладам работы экспедыцыi: справаздача перад землякамi каля царквы! Гэту царкву Марыя Захарэвiч памятае з дзяцiнства — калiсьцi вакол яе раслi высокiя бярозы... Змянiўся краявiд, але мала што змянiлася ў маленькай хаце, дзе жылi бацькi актрысы. Каб памятаць усё Быў у праграме экспедыцыi i такi пункт: асвячэнне Кры-жа памяцi на полi бою часоў першай сусветнай вайны ля вёскi Варона Астравецкага раёна. Па шырокаму залiтаму дажджамi полю дайшлi мы да купiны дрэў, перад якiмi бялеў высокi крыж. Дзевяноста гадоў таму тут iшлi кровапралiтныя баi. Калi ў штыкавых атаках гераiчна загiнула група рускiх вайскоўцаў, нямецкiя салдаты палiчылi патрэбным ушанаваць iх памяць i ўстанавiць тут дубовы крыж з надпiсам: «Па-геройску памерлым 1 афiцэру i 84 рускiм салдатам». Невядома, у якiя гады павалiўся той крыж, але паднялi яго нядаўна. Пачысцiлi, апрацавалi кансервантамi, уманцiравалi ў каменны «футляр» i зноў устанавiлi на пагорку, дзе калiсьцi лiлася кроў салдат розных нацыянальнасцяў. Усё гэта зрабiлася ў першую чаргу па iнiцыятыве i за ўласныя сродкi сям’i Расцiслава Герта, якога ў раёне ведаюць як старшыню савета ветэранаў. Зразумела, што ў такой добрай справе ён меў шмат памочнiкаў i аднадумцаў. Разважаю над гэтым i раблю выснову: цяпер Крыж стаў не толькi помнiкам салдатам той далёкай вайны 1916 года, але i сiмвалам сапраўды хрысцiянскiх узаемаадносiнаў, агульначалавечых крытэрыяў памяцi аб мiнулым дзеля будучынi. Урэшце, пад знакам сувязi мiнулага i будучынi праходзiлi ўсе днi экспедыцыi. «Дарога да Святыняў» дае магчымасць не толькi азiрнуцца, але i ясна ўбачыць, куды павiнен весцi наш агульны шлях. Яўген ПЯСЕЦКI, пастаянны ўдзельнiк экспедыцыi «Дарога да Святыняў». (Фота аўтара). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырнаццаць гадоў таму група праваслаўных паломнiкаў урачыста перайшла мяжу Беларусi на шляху з Кiева ў Гомель. З найвялiкшай пашанай несла яна ў Мiн
|
|