«Я малады душой!»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Віншуем! У Рыгора Сакалоўскага, вядомага паэта, журналiста, грамадскага дзеяча, намеснiка старшынi Беларускага саюза журналiстаў — сур’ёзная дата.— Рыгор Васiльевiч, адчуваеце, што споўнiлася шэсцьдзесят гадоў? — Не, ведаеце, наадварот. Мой унутраны ўзрост — сорак гадоў, таму я малады душой. А вось на паэтычным шляху з кожным годам сталееш... — Убачыў свет ваш новы паэтычны зборнiк «Мазаiка пачуццяў»... — Падарунак самому сабе зрабiў, лiчу, добры. Кнiга вершаў складаецца з некалькiх частак. Першая прысвечана роднай Мiншчыне, ёсць раздзел летапiсаў, асобная глава — для афганскай тэмы. — Як адзначылi дзень нараджэння? — Весела i ўтульна, сярод сям’i i сяброў. Да мяне прыехалi сваякi, вiншавальныя тэлеграмы даслалi кампазiтары Iгар Лучанок, Эдуард Ханок, калегi з усёй краiны таксама цёпла павiншавалi. Мне было прыемна, што атрымаў вiншаваннi i ад Фiларэта, Вiктара Шэймана, Мiкалая Дамашкевiча, iншых вядомых людзей. — Яшчэ раз вiншуем вас з юбiлеем! Вялiкiх творчых натхненняў, прафесiйных поспехаў i ладу ў сям’i.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рыгора Сакалоўскага, вядомага паэта, журналiста, грамадскага дзеяча, намеснiка старшынi Беларускага саюза журналiстаў — сур’ёзная дата |
|