21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I гучыць тады музыка

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiставанне

Упэўнена: «вобразы мiлыя роднага краю...» недзе ў самым патаемным куточку душы «нясе» кожны. I ў кожнага яны свае — хата, рэчка, буслянка... А ў мяне — царква.

Я часта бываю тут — бягу, калi даймаюць трывогi, калi цяжка на душы, калi... лёгка. А iншы раз — нават бегчы не трэба: пагляджу ў вочы-вокны яе (хай нават здалёк!) i адразу адчую, як там добра i цiха...

На справе ж — тут часта вiруе жыццё: на Вялiкдзень, на Каляды, Тройцу, на iншыя святы ля царкоўнай агароджы шмат машын i падвод. Сыходзяцца, з’язджаюцца, здаецца, усе...

З жахам думаю, што гэтых «з’ездаў» магло б i не быць. Па расказах бабулi царкву збудавалi ў пачатку мiнулага стагоддзя, цэглу з Вiльнi прывозiлi. Але ў 1961 годзе богаслужэннi ў ёй былi забаронены, а ў 1965-м яе i саму... разбурылi. Прытым настолькi, што будынак стаў непрыгодным — нават для таго, каб захоўваць калгаснае дабро.

Людзi, што гэта зрабiлi (зноў жа па словах бабулi) дачасна памерлi. А царква — сумна глядзела вакол сваiмi чорнымi вачамi-аканiцамi i чакала.

Чакала не дарэмна: намаганнямi маiх аднавяскоўцаў, яна паўстала з мёртвых, ажыла, стала такой, як стагоддзе таму.

...Я любуюся ёю ў кожную пару дня, у кожную пару года. I заўжды яна — iншая, новая, непаўторная. Але ж асаблiва — увосень, калi пачынае жаўцець, чырванець, ападаць лiстота з пасаджаных побач клёнаў i апошнiя промнi цяпла — цалаваць купалы.

У душы маёй гучыць тады музыка — высокая, светлая i застывае недзе там, у вышынi, у бясконцасцi...

Наталля ЗАЯЦ,

в. Галубiчы, Глыбоцкi раён.


КРЫЎДА

НЯМА ТАГО...

Балюча аб гэтым пiсаць, але ж нiчога не зробiш — трэба.

Некалi наша вёска Яўсеевiчы была цэнтрам саўгаса i мела ўсё, што належыць: магазiн, пошту, клуб, бiблiятэку... Потым цэнтр перанеслi ў пасёлак Дзiтва. Ён стаў перспектыўным, мы — адпаведна — не.

Разумеем: дорага, немэтазгодна ўтрымлiваць школу там, дзе мала дзяцей, клуб — там, дзе мала моладзi. Але ж як жыць без магазiна? Горш за тое, уперад людзi пажылыя (а такiх у Яўсеевiчах i акрузе большасць) маглi прыйсцi ў ФАП, памераць цiск, зрабiць iн’екцыю, атрымаць нейкую параду цi кансультацыю квалiфiкаванай медсястры. У пэўныя днi хворых прымала доктар.

Што ж цяпер, калi з першага верасня ФАП зачынiўся? Ехаць у Дзiтву? Але гэта 9 кiламетраў. Дабiрацца з вёсак Яўсеевiчы, Янцавiчы, Мольгi, Рылаўцы няма на чым. А пехам — гэта ж i маладому нялёгка, а як пажылым цi старым?..

Так, можна скарыстацца паслугай маршрутак: даехаць да Лiды, адтуль — у Дзiтву. Але ж дарога ў два бакi будзе каштаваць каля 9 тысяч рублёў. Да таго ж, выехаўшы ў 9.30 ранiцы, дадому можна прыехаць толькi ўвечары, у 16.10. Недазваляльная «раскоша»!

Наш, Яўсеевiцкi ФАП абслугоўваў 9 вёсак, каля 350 чалавек. Сярод iх, зразумела ж, ёсць i малыя, i старыя. Вельмi крыўдна, што, прымаючы такое, лёсавызначальнае рашэнне, з iмi нiхто не параiўся, не выслухаў сустрэчныя аргументы.

Л. ГАНЕВIЧ,

в. Яўсеевiчы, Лiдскага раёна.


КУПIЎ НЕ КУПIЎ, А ПАТАРГАВАЦЬ МОЖНА

За плячыма ў мяне вялiкае жыццё — вайна, 36 гадоў працоўнага стажу, выхаванне сваiх дзяцей, а потым i ўнукаў... Ёсць, карацей, што ўспомнiць, ёсць пра што напiсаць. Прапаную вам тры матэрыялы. Калi падыдуць, буду дасылаць яшчэ.

Пад гэтым — подпiс i зваротны адрас. Пры гэтым... ксеракопii трох матэрыялаў з нейкiх выданняў. I што? Ацэньваць iх на прадмет перадрукоўкi? Навошта? У рэдакцыi дастаткова сваiх, арыгiнальных, матэрыялаў. Проста пачытаць, каб мець уяўленне аб творчым почырку аўтара? Прачыталi. Маем... I што далей? Патэлефанаваць, каб пiсаў?.. Нумар тэлефона ён не паведамiў. Знайсцi праз даведку? Патрэбен час, як, зрэшты, i напiсанне «персанальнага» пiсьмовага адказу.

Таму (з дазволу) агульны — для сп. А. з Крычава i многiх, многiх iншых. Калi вы вырашылi паспрабаваць свае сiлы i прапанаваць нашай газеце свае артыкулы, то... прапануйце. Самыя цiкавыя лiсты, матэрыялы (якiя не друкавалiся ў iншых выданнях) мы пастараемся змясцiць. Не атрымаецца ў першы раз? Не крыўдуйце...

АБМЯРКУЕМ?

У нумары за 1 снежня 2005 года быў змешчаны матэрыял да 80-годдзя чыгункi Орша—Лепель. Гэта — адна з iснуючых тупiковых чыгунак на Беларусi. На тэрыторыi нашай краiны ёсць, дарэчы, яшчэ адна — Бабруйск—Рабкор, тупiк якой не праектаваўся, а ўтварыўся ад бяздзейнасцi чалавека, — пiша сп. С. з Клецка.

А вось прачытаць, як там што было...

Разумеем, не кожны можа пахвалiцца больш-менш разборлiвым почыркам (мы аб гэткiх, дарэчы, i не марым, прывычныя). Але ж давайце дамовiмся. Зачапiла, як кажуць, нейкая з публiкацый (хочацца абмеркаваць, паспрачацца з аўтарам, цi наадварот падтрымаць яго, нешта дадаць), то не адкладвайце гэта на месяц, на два цi нават на... год (такiя выпадкi таксама бываюць), пiшыце адразу, калi артыкул яшчэ помнiцца iншымi... Пiшыце, па магчымасцi, разборлiва,

Да таго ж, калi сабралiся з думкамi i ўжо напiсалi, зрабiце ласку, хоць нешта паведамiце пра сябе. Згадзiцеся, працаваць з пiсьмом намнога лягчэй, калi ведаеш аўтара.

БЕЗ ПОДПIСУ? ЛIЧЫ, БЕЗ АДКАЗУ

Звяртаюся да вас з балючым пытаннем, цi можна весцi гаворку аб двухмоўi, калi на нашым радыё i тэлебачаннi беларускамоўныя перадачы складаюць, мо, 10—15 працэнтаў?.. Ды i наогул, хочацца, каб больш часу давалася на агляд газет i часопiсаў, на перадачы для малодшых школьнiкаў. Не чуваць у апошнi час i твораў сучасных паэтаў, пiсьменнiкаў. А некалi ж мы з задавальненьнем iх слухалi.

Хто напiсаў нам гэта пiсьмо, на жаль, не ведаем. Замест адраса — кароткае «Мiнск». Подпiсу — нiякага. Ананiмка...

Ёсць, значыць, усе падставы спiсаць яе ў архiў.

А шкада... I гэты лiст, i многiя аналагiчныя — з досыць разумнымi заўвагамi, слушнымi прапановамi, цiкавымi пытаннямi...

Таму, калi ласка (i яшчэ раз), майце на ўвазе — з ананiмнымi лiстамi газета, як правiла, не працуе.

ЦI ПАТРЭБЕН ПАСРЭДНIК?

З афiцыйнай, можна сказаць, заявай звярнуўся у рэдакцыю сп. Ц. з Мiнска. Просiць правесцi... журналiсцкае расследаванне, высветлiць: дзе могуць знаходзiцца звесткi аб яго заробку ў 1974—1977 гадах?

Далей па тэксту змешчаны падказкi. У прыватнасцi, мяркуе заяўнiк, што адказаць на яго пытанне можа, вiдаць, дырэкцыя прадпрыемства, дзе ён тады працаваў? Альбо — галоўны бухгалтар.

...Дык чаму б да iх не звярнуцца? Самому. Навошта «журналiсцкае расследаванне»? Цi патрэбен пасрэднiк там, дзе ён не патрэбен?..

ЛЮБI СВАЁ!

«У мяне пытанне, — пiша сп. П. з Мiнска. — Словы «золата», «бронза», «жалеза», «чыгун» на абедзвюх дзяржаўных мовах гучаць амаль аднолькава. А вось вакзал наш называецца чамусьцi «чыгуначны». На маршрутках, якiя iдуць з нашага раёна, так i напiсана «Шабаны — чыгуначны вакзал». Няўжо там рэйкi з чыгуна, а не з жалеза? Разбярыцеся, калi ласка i напiшыце ў газеце. Я хачу ведаць, хоць адукацыi маю 4 класы».

Найперш зазначым, што з падобнымi ў нечым пытаннямi ў рэдакцыю звяртаюцца не толькi, скажам так, выпускнiкi пачатковых школ, але i iнстытутаў. Адзiн з пастаянных падпiсчыкаў спрабаваў нам, напрыклад, давесцi, што наша, беларускае слова «насамрэч» складаецца... з прыназоўнiка «на» i двух назоўнiкаў — «сам» i «рэч». «При чем здесь «вещь»?! — ён якраз разумець адмаўляўся...

Казалi яму i гаворым iншым (трэба, на жаль...): у краiне, дзе мы жывём, ёсць свая, адметная i непаўторная мова, самая мiлагучная ў свеце (па прызнанню ЮНЕСКА), багатая, цёплая, родная...

Ад Бога яна ў нас, ад прашчураў. I калi мы iм — нашчадкi, то павiнны не проста прыняць гэты дар, а любiць берагчы на працягу жыцця, памнажаць. I перадаць далей — дзецям, наступнiкам. Нашы «абразы», нашы «мары» i «мроi», нашы «мурагi» i «сунiцы», наш «брук», i «вэлюм», наш «жах», наш «скарб»... Дзесяткi тысяч iншых моўных адзiнак! У тым лiку — i рэйкавую дарогу — «чыгунку». Прыгожае ж слова? Праўда?

I наша!

Чытала лiсты Валянцiна ДОЎНАР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упэўнена: «вобразы мiлыя роднага краю...» недзе ў самым патаемным куточку душы «нясе» кожны. I ў кожнага яны свае — хата, рэчка, буслянка... А ў мяне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика