З аўто выкралi амаль 25 мiльёнаў
Аляксандр ПУКШАНСКI
З аўтамабiля «БМВ» вiцебскай iндывiдуальнай прадпрымальнiцы выкралi 24 мiльёны 900 тысяч рублёў i 1000 долараў ЗША.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры УУС Вiцебскага аблвыканкама, iншамарка стаяла на вулiцы Ленiна ў абласным цэнтры i была незачыненая. Таксама не пашанцавала аднаму з работнiкаў балбасаўскага авiярамонтнага завода. Ён паставiў аўтамабiль у Баранi Аршанскага раёна. Невядомы, карыстаючыся тым, што аўто быў без сiгналiзацыi, забраўся ў салон, дзе была «канфiскавана» барсетка. У ёй былi 2000 долараў ЗША, 7,7 тысячы расiйскiх рублёў, а таксама дакументы гаспадара машыны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З аўтамабiля «БМВ» вiцебскай iндывiдуальнай прадпрымальнiцы выкралi 24 мiльёны 900 тысяч рублёў i 1000 долараў ЗША
|
|