Узброеных рабаўнiкоў затрымалi ў доме
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску супрацоўнiкамi дэпартамента аховы затрыманы двое небяспечных злачынцаў, якiя напалi на сына кiраўнiка медыцынскага цэнтра «Экамедсэрвiс».
Узброеныя пiсталетам i нажом крымiнальнiкi ўварвалiся позна ўвечары ў кватэру на вулiцы Кiсялёва пасля таго, як гаспадар адчынiў дзверы на званок. Звязаўшы хлопца скотчам, яны ўдарылi ахвяру нажом у грудзi. Дзяўчыну пацярпелага, што знаходзiлася тут жа, зламыснiкi таксама звязалi. Здабычай небяспечных вiзiцёраў сталi куртка, 2,5 мiльёна рублёў i ноўтбук. Праўда знiкнуць iм з дома не ўдалося. У адной з кватэр гэтага дома жыльцы, якiя пачулi падазроны шум, нацiснулi трывожную кнопку: супрацоўнiкi дэпартамента аховы ўжо праз дзве мiнуты былi на месцы здарэння. Затрымалi праваахоўнiкi бандытаў на лесвiчнай клетцы. Як высветлiлася, абодва нападаючыя былi ўжо раней судзiмымi: непрацуючы мiнчанiн — за рабаўнiцтва i разбой, ураджэнец Казахстана — за хулiганцтва. Што датычыцца пацярпелага, то ён быў дастаўлены ў 2-ю гарадскую клiнiчную бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску супрацоўнiкамi дэпартамента аховы затрыманы двое небяспечных злачынцаў, якiя напалi на сына кiраўнiка медыцынскага цэнтра «Экамедсэрвiс» |
|