«Пажарнiкi» атрымалi па «заслугах»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Гомельскi абласны суд вынес прыгавор 25 удзельнiкам злачыннай арганiзацыi, сумнавядомай пад назвай «Пажарнiкi».
На працягу 10 гадоў гэтыя бандыты наводзiлi жах на прадпрымальнiкаў, якiя гандлявалi на гомельскiм рынку. Злачынцы аблажылi бiзнэсменаў «данiнай». А з нязгоднымi плацiць «аброк» сурова распраўлялiся: падпальвалi iх гандлёвыя аб’екты, аўтамабiлi, жыллё. Менавiта таму злачынная арганiзацыя i атрымала назву «Пажарнiкi». Апроч рэкета бандыты займалiся рабаўнiцтвам, махлярствам, сутэнёрствам, збiвалi i гвалтавалi людзей. Усяго на рахунку «Пажарнiкаў» больш за 100 злачынстваў. Суд над бандай пачаўся 22 лiстапада мiнулага года i працягваўся 7 месяцаў. Судовай калегii па крымiнальных справах Гомельскага абласнога суда была праведзена велізарная праца: было апытана 257 удзельнiкаў крымiнальнага працэсу. I вось якi прысуд вынеслi слугi Фемiды. Паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, удзельнiкi злачыннай арганiзацыi атрымалi ў залежнасцi ад ступенi вiны ад 3 да 14 гадоў пазбаўлення волi. Аднак ставiць кропку ў справе «Пажарнiкаў» яшчэ рана. Да нядаўняга часу 14 членаў гэтай банды, у тым лiку i яе лiдары, хавалiся ад правасуддзя. Дзякуючы эфектыўнаму супрацоўнiцтву з расiйскiмi калегамi на тэрыторыi РФ нядаўна ўдалося затрымаць 7 членаў гэтай злачыннай арганiзацыi. Прычым, шасцёра бандытаў аселi ў Падмаскоўi i «тэрарызавалi» беларускiх гастарбайтэраў: вымагалi ў землякоў грошы. Зараз у мiждзяржаўным вышуку знаходзяцца 7 «Пажарнiкаў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскi абласны суд вынес прыгавор 25 удзельнiкам злачыннай арганiзацыi, сумнавядомай пад назвай «Пажарнiкi»
|
|