21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За каляровым металам зладзеi не бачаць твар героя

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Асуджаны пяць чалавек, якiя выкралi з могiлак бюст героя вайны ў Афганiстане

У судзе Ленiнскага раёна горада Магiлёва вынесены прысуд у справе крадзяжу i спробы збыту бюста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнiкава, якi загiнуў у Афганiстане.

Газета «Звязда» паведамляла, што напрыканцы мая ўначы бюст быў выкрадзены з магiлы героя ў Магiлёве. Крыху больш тыдня спатрэбiлася работнiкам мiлiцыi, каб знайсцi зламыснiкаў. Iмi аказалiся «паляўнiчыя» на каляровыя металы. Iх затрымалi ў двары прыватнага дома, куды злодзеi прыехалi здаваць бюст як лом каляровых металаў. Дарэчы, да гэтага яны адпiлавалi кавалак пастамента вагой прыкладна ў 1 кiлаграм i прадалi яго за... 3,5 тысячы рублёў.

Пры гэтым крадзеж бюста з магiлы афганца выклiкаў вялiкае грамадскае абурэнне. Пра лёс Андрэя Мельнiкава ведаюць далёка за межамi Магiлёва i Беларусi, тым больш, што абставiны яго гераiчнай гiбелi былi пакладзены ў аснову вядомай кiнастужкi Фёдара Бандарчука «9 рота».

На лаве падсудных апынулiся пяць чалавек. Як паведамiла суддзя Таццяна Рубiс, трое прызнаны вiноўнымi ў крадзяжы, яшчэ двое — у спробе збыту крадзенага.

Самы старэйшы з гэтай злачыннай кампанii — 30-гадовы мужчына, якi раней быў асуджаны чатыры разы за крадзяжы i рабаваннi. Толькi ў сакавiку ён вызвалiўся з калонii i ўжо праз два месяцы ўчынiў новае злачынства. Прысуд яму — 3 гады пазбаўлення волi ў калонii строгага рэжыму.

Ёсць сярод асуджаных i непаўналетнi, цяпер яму 17 гадоў. Ён атрымаў у якасцi пакарання 1,5 года пазбаўлення волi ў выхаваўчай калонii.

Астатнiя асуджаныя — маладыя людзi, якiм па 20 з лiшкам гадоў. Нiхто з iх нiдзе не працаваў. За злачынства iх пакаралi 2,5 года пазбаўлення волi ў калонii агульнага рэжыму. Гэты прысуд можа быць абскарджаны, бо ён яшчэ не ўступiў у законную сiлу.

Дарэчы, на судзе абвiнавачаныя сцвярджалi, што не ведалi, хто такi Андрэй Мельнiкаў i не прачыталi надпiсы на магiле. Пра гэта даведалiся толькi з тэлевiзiйных навiнаў, з рэпартажу пра вандалiзм на могiлках. Суд, праўда, паставiў гэту выснову пад сумненне: некаторыя маладыя людзi з гэтай злачыннай кампанii вучылiся калiсьцi ў школе, якая знаходзiцца каля Польскiх могiлак. Традыцыйна яе вучнi нясуць вахту памяцi на магiле героя-афганца, i там самы апошнi двоечнiк хоць нешта чуў пра подзвiг героя вайны ў Афганiстане.

А бюст Андрэя Мельнiкава нядаўна адрэстаўравалi i зноў усталявалi на яго магiле. Увогуле зладзеi, якiм за каляровым металам не бачны твар Героя Савецкага Саюза, ужо некалькi разоў спакушалiся на бюст, i кожны раз магiлёўскiя ветэраны-афганцы аднаўляюць яго. Ёсць спадзяваннi, што аб’яўлены ў Магiлёве прысуд спынiць зладзеяў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асуджаны пяць чалавек, якiя выкралi з могiлак бюст героя вайны ў Афганiстане
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика