21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вось такое яно жыццё...

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiхаiл ЗIЗЮК, г. Навагрудак

На конкурс апавяданняў

Часам змест таго цi iншага апавядання не мае для нас асаблiвага значэння. Гэта калi наша дыханне злiваецца з дыханнем слоў, моўленых цi ўздуманых апавядальнiкам. Мо якраз гэта i таму сцiпла так завецца — проза. Проза — дыханне жыцця, як у апавяданнi Мiхаiла Зiзюка, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi складае вершы i песнi, спрабуе пiсаць прозу.

Вiктар КАЗЬКО.

Перад iм ляжала амаль цэлая гара прысмакаў: каўбасныя абрэзкi, сакавiтыя курыныя костачкi, тлустыя i духмяныя кумпячкi, здробнены халадзец. I ўсё гэта было яго, трэба толькi дацягнуцца. I ён пацягнуўся носам да той смакаты, усёй сваёй iстотай прадчуваючы асалоду, зараз, зараз...

— Фараон!

Гучны воклiк гаспадара вывеў яго з салодкага забыцця. Ён расплюшчыў вочы: каб жа ты спрахла, такое жыццё, гэта быў сон. Ён павярнуў галаву да Юзiка: што табе, маўляў, патрэбна.

— Фараон, узяць яе, узяць Рыжуху, узяць!

Фараон павярнуў галаву ў той бок, куды паказваў гаспадар: так i ёсць, зноў суседава Рыжуха лезе ў шкоду. I што за стварэнне, цалюткi дзень ганяй ды ганяй яе. Другiя каровы як каровы, а гэта толькi цiкуе, каб куды ўлезцi. Ён неяк добра-такi хапiў яе за хвост, аж да крывi. Ды тады Юзiк адлупцаваў яго. Фараону было балюча i крыўдна, ён жа стараўся, каб тая паскуда знала сваё месца, а атрымаў...

Ён доўга скавытаў у кустах i паўдня не падыходзiў да гаспадара. Але ж нiчога не зробiш, трэба выконваць свае абавязкi, бо Юзiк тады i кармiць не будзе.

Фараон з гучным брэхам кiнуўся адганяць карову. Тая незадаволена паглядзела ў яго бок i, хапянуўшы напаследак зялёнай i сакавiтай кукурузы, павольна, быццам ведаючы, што Фараон яе не зачэпiць, пацягнулася да статка. Голас Юзiка мусiў Фараона вярнуць назад.

Мянушку гэту дадумаў сам Юзiк. Калi ён прынёс малога шчанюка, то па тэлевiзары якраз iшла перадача пра жыццё нейкага фараона Рамзеса. I Юзiку спадабалася нязвыклае слова.

— А што, — заявiў ён нападпiтку, — гучнае iмя, нi ў аднаго сабакi ў акрузе няма такой мянушкi, гучыць горда. Усё, будзеш у мяне Фараон.

Хай сабе i Фараон, яму тады было ўсё роўна, ды i цяпер таксама. А што, жыццё неблагое, цэлымi днямi на волi, а не на ланцугу. Кормяць у цэлым спраўна. Асаблiва калi Юзiк падап’е, тады ён сама дабрыня: пацалуе Фараона ў пысу, абдыме яго, дасць нечага смачнага i размаўляе з iм.

— Што ты, браце, разумееш у жыццi, сядзiш толькi i чакаеш, калi паесцi дадуць. Ну ўжо еш, еш. А тут круцiшся цэлымi днямi, усё адно i тое ж, нiякага прасвету. I дома спраў мора, гаспадарка гэтая. А людзi вось жывуць, палацы сабе ў Амерыцы купляюць, адпачываюць у цёплых краiнах. Вось там жыццё, браток. А, нi халеры ты не разумееш.

Канешне, нiчога ён не разумее... Ды, можа, болей за гэтага Юзiка. Людзi нейкiя дзiўныя iстоты: маюць столькi ежы рознай, добрыя i вялiкiя буды. Што iм яшчэ трэба? Дык не, шукаюць яшчэ нечага. Эх, каб мне такое жыццё. А калi вечарам Юзiк нападпiтку вяртаецца дахаты, то Нiна, Юзiкава жонка, лямантуе: зноў недзе набраўся, i калi яно скончыцца, яна цэлымi днямi круцiцца, як вавёрка ў коле, а яму толькi пiць. Находзiць каса на камень, i яны цалюткi вечар сварацца. Чаго сварацца, Юзiк нiчога кепскага не робiць, наадварот, такi спагадлiвы. Не, не разумее ён жанчыну. Вось хай паглядзяць, якое жыццё ў суседскага сабакi Эндзi: той пародзiсты, паляўнiчы сабака. Таму яго трымаюць у невялiкiм закуточку, што называюць вальерам, раз у дзень, а то i радзей, выгуляюць i ўсё. Сядзiць той бедны Эндзi i скуголiць за сеткай, паглядае, як другiя вольна бегаюць. Пару разоў у год гаспадар з iм з’ездзiць на паляванне i пасля гэтага зноў у закуток. Цi ж гэта жыццё?

Сонца павярнула на другую палову дня. Каровы, палёгшы, зжавалi сваю жуйку, было цiха i цёпла. Юзiк, папалуднаваўшы, прылёг каля дуба. Фараон, з’еўшы тое, што даў гаспадар, таксама ляжаў, падлажыўшы лапы пад галаву i ткучы свае думкi. Калi-нiкалi ён расплюшчваў вочы, каб ведаць, цi ўсё ў парадку, цi на месцы статак. Трэба пiльнаваць, пакуль Юзiк давярае яму. Не так даўно пастух з суседняй вёскi, паглядзеўшы, як Фараон спрытна пасе, нават прапаноўваў Юзiку грошы за яго. Але ж Юзiк адмовiў. А Фараон сам ад яго збег бы, не спадабаўся той пастух яму. Тым часам ён заўважыў, што да iх наблiзiўся чалавек. Фараон нядобра аскалiўся i забрахаў: ён пазнаў Сцяпана Карпiна з iхняй вёскi. Некалi, калi Фараону было каля года, ён, гуляючыся, падбег да Сцяпана i пачаў скакаць каля яго. А той два разы вельмi ж балюча даў яму пад рэбры. Нi за што. З таго часу ён нiколi не прапусцiць свайго крыўдзiцеля, заўсёды аблае, калi той iдзе па вулiцы. Вось i зараз ён кiнуўся на яго, але ж Юзiк-такi запынiў.

Мужчыны павiталiся, загаманiлi аб нечым сваiм. Фараон не любiць людзей, што крыўдзяць сабак. Ёсць такiя i ў iхняй вёсцы. Дзеля праўды трэба сказаць, што ў гэтай сям’i яго не крыўдзяць. Колька, Юзiкаў сын, часта падсiлкоўвае яго, калi ўкрадзе што са стала i бацькi не бачаць. Заўсёды з iм гуляе. Фараон яго таксама любiць, i калi той прыйдзе да яго, заўсёды падскочыць i аблiзвае твар Колi. А той адпiхвае, уцякае. Не, тут яму пашанцавала, у цэлым неблагая сям’я.

Карпiн пайшоў сабе. Неўзабаве i каровы сталi падымацца з належаных месцаў i зноў брацца за сваю вечную справу — набiваць страўнiкi травой. Хочаш не хочаш, а за iмi трэба рушыць. Юзiк свiснуў яму, i яны пакiравалi ўздоўж поля. Дзень пацiху коцiцца сабе, хутка i дахаты. Так вось ён i жыве, у турботах i бегатнi. Ды ён не бядуе, яму падабаецца жыццё. Няма калi асаблiва ўглядацца i думаць, патрэбна iсцi наперад, бо Рыжуха ўжо рвецца дахаты раней. Калi яе не запынiць, то ўзрушыцца i ўвесь статак. Ну вось, ужо Юзiк загадаў кiраваць кароў у вёску. Фараон, весела падбрэхваючы i задаволена круцячы хвастом, стаў заганяць статак. Каровы ўвайшлi ў вёску, гонячы за сабой воблачка шэрага пылу, затым сталi расходзiцца па дварах. Некаторыя гучна мыкалi, быццам дакараючы сваiх гаспадынь за тое, што iх не сустракаюць. Фараон са стомленым выглядам прылёг каля буды, чакаючы вячэры. Ён любiць такiя цiхiя летнiя вечары. У вёсцы цiха, толькi там-сям даносяцца нечыя галасы, крыкi дзетвары i далёкi сабачы брэх. Хораша, прывычна i ўтульна. Коля прынёс яму ежу, прылашчыў. Фараон завiляў хвастом i лiзнуў яму руку. А сонца садзiлася ўсё нiжэй i нiжэй, барвовы шар паступова хаваўся за борам. А назаўтра яно зноў узыдзе, i наступiць новы дзень, нечым падобны на сённяшнi, нечым будзе адрознiвацца. Вось такое яно, жыццё.

Ноччу Фараону зноў снiлiся каўбасныя абрэзкi, сакавiтыя курыныя костачкi, духмяныя i тлустыя кумпячкi, здробнены халадзец. Усё гэта багацце ляжала перад iм, быццам запрашаючы: бяры, еш, бач, як смачна. I Фараон з усiх сваiх сабачых сiл цягнуўся да гэтай смакаты i нiяк не мог дацягнуцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часам змест таго цi iншага апавядання не мае для нас асаблiвага значэння. Гэта калi наша дыханне злiваецца з дыханнем слоў, моўленых цi ўздуманых апав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика