Клюшкi ў гульнi
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Стартаваў 15-ы чэмпiянат Беларусi па хакею, якi захаваў статус адкрытага. У параўнаннi з мiнулымi сезонамi сярод яго удзельнiкаў толькi адзiн замежны клуб — кiеўскi «Сокал», i невядома яшчэ, наколькi доўга ўкраiнская каманда затрымаецца ў нашым першынстве, бо яна засталася без шэрагу лiдараў з-за складанай фiнансавай сiтуацыi. На жаль, адмовiлiся ад выступлення ў беларускiм чэмпiянаце лiепайскi «Металургс» i «Рыга-2000», але з’явiўся навiчок — жлобiнскi «Металург». Такiм чынам, за лядовы кубак будуць змагацца адзiнаццаць клубаў. Аднак гэта не ўсе змяненнi новага сезона.Iнтрыга раскрыецца ў другiм раўндзе Вышэйшая лiга ператварылася ў экстралiгу. На кожную сустрэчу дазваляецца выстаўляць не больш як 5 легiянераў, але калi замежныя iгракi гуляюць у Беларусi звыш чатырох гадоў, яны становяцца «сваiмi». Рэгулярнае першынство праводзiцца ў пяць кругоў — па 22 лютага i па яго вынiках па традыцыйнай схеме каманды працягнуць барацьбу далей: першая згуляе з восьмай, другая з сёмай i г. д. Плэй-оф пачынаецца 28 лютага 2007 года. У чвэрцьфiнале i паўфiнале клубы мераюцца сiламi да трох перамог, а ў галоўным процiстаяннi — да чатырох. Фiнальная серыя завершыцца не пазней як 31 сакавiка. Асноўная iнтрыга першынства заключаецца ў тым, што ў другiм раўндзе далейшы састаў пар залежыць ад поспехаў у рэгулярным чэмпiянаце, ды i бронзавага прызёра выявiць не матч за трэцяе месца, а больш высокая пазiцыя ў рэгулярным чэмпiянаце. Арыгiнальнае наватарства — трэнерам забараняецца абмяркоўваць судзейства на працягу сутак пасля матча, бо ў гэты час на iх словы вельмi ўплываюць эмоцыi. У «Дынама» — iгрок прэзiдэнцкай каманды Наконт галоўных прэтэндэнтаў. Гэта, канешне ж, трохразовы чэмпiён Беларусi «Юнацтва-«Мiнск». У мiжсезонне дружына Мiхаiла Захарава ўключыла ў свой састаў вопытнага абаронцу, 40-гадовага Андрэя Кавалёва. Паспрабуе выйграць нацыянальнае першынство i двойчы пераможца Кубка краiны, сталiчнае «Дынама». Дарэчы, менавiта ў камандзе Любамiра Покавiча гуляе самы ўзроставы хакеiст — 42-гадовы абаронца Алег Мiкульчык. Цiкава, што за «Дынама» выступае i Павел Белы, якi два гады гуляў на аматарскiм узроўнi. Праўда, у камандзе самога прэзiдэнта. Умяшацца ў барацьбу за першае месца, зразумела, захоча i чэмпiён-2002, мiнскi «Керамiн». Салодкую арэну i перамогу ў падарунак У аўторак для мiнскага «Дынама» быў святочны дзень. Павiншаваць юбiляра з 30-годдзем прыйшлi сябры i фанаты. Балельшчыкаў «бела-блакiтных» парадаваў музычны канцэрт перад матчам i вельмi ўразiў вялiзны торт з 30-ю свечкамi ў выглядзе лядовай пляцоўкi. Праўда, Любамiр Покавiч на маё пытанне, калi ж каманда будзе смакаваць салодкi падарунак, сказаў, што iгракам салодкае — не вельмi карысна. Юбiляры ледзь вырвалi перамогу ў першым туры з рук наваполацкага «Хiмiка—СКА» — 4:3. У той жа дзень мiнскае «Юнацтва», якое не так даўно справiлася з самiм уладальнiкам Кубка еўрапейскiх чэмпiёнаў, маскоўскiм «Дынама» (8:1), прайграла на сваёй арэне былому аўтсайдару «Вiцебску» — 2:3. Вынiкi астатнiх матчаў 1-га тура: «Гомель»—«Металург» (Жлобiн) — 4:1, «Брэст»—»Хiмвалакно» (Магiлёў) — 2:4, «Нёман» (Гродна)—«Керамiн» (Мiнск) — 3:2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стартаваў 15-ы чэмпiянат Беларусi па хакею, якi захаваў статус адкрытага. У параўнаннi з мiнулымi сезонамi сярод яго удзельнiкаў толькi адзiн замежны |
|